Захапленне прынесла перамогу. 21.by

Захапленне прынесла перамогу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Хойницкiя навiны

Захапленне прынесла перамогу
Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу Хойніцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў «Малая радзіма вачыма дзяцей», прымеркаванага да Года малой радзімы.

Мэтай конкурсу было паказаць у фотаработах яркія моманты і падзеі з жыцця дзяцей, любімыя куткі Хойнікшчыны, дарагіх сэрцу людзей. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.
Пераможцам творчага спаборніцтва стаў вучань Казялужскай СШ Уладзімір Супраноўскі. Юнак актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы, займаецца спортам. На базе навучальнай установы, у якой вучыцца пераможца, абсталявана фотастудыя і дзейнічае аб'яднанне па інтарэсах «Азы фатаграфіі», якое і наведвае Уладзімір. На занятках рабяты вучацца працаваць са святлом, ракурсам, экспазіцыяй, ствараюць цікавыя фотаработы, годныя да ўдзелу і перамогі ў конкурсе.

У Дзень абароны дзяцей старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Наталля Малаш наведала Казялужскую школу. Яна падзякавала адміністрацыі школы за стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, уручыла дыплом і каштоўны падарунак пераможцу раённага фотаконкурсу.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу Хойніцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў «Малая радзіма вачыма дзяцей», прымеркаванага да Года малой радзімы....
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика