Сотрудники Департамента охраны помогли ушачанину справиться с возгоранием машины. 21.by

Сотрудники Департамента охраны помогли ушачанину справиться с возгоранием машины

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

«ВІНОЎНІКІ» ШЧАСЛІВАГА ФІНАЛУ

Пацвярджэнне таго, што і ў паўсядзённым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, мы атрымалі не так даўно, калі ў рэдакцыю звярнуўся жыхар гарпасёлка Леанід Мікалаевіч Слуцкі: “Напішыце, калі ласка, удзячнасць ад майго імя супрацоўнікам Дэпартамента аховы, а таксама прахожым і аўтамабілістам, якія не засталіся раўнадушнымі, не праехалі міма і дапамаглі справіцца з бядой! На мінулым тыдні ва Ушачах прама на хаду загарэлася мая машына. А ехалі мы з маленькай унучкай і, шчыра кажучы, я крыху разгубіўся – таму фінал гэтага здарэння мог быць зусім іншы. Але маладыя хлопцы так аператыўна зрэагавалі на надзвычайную сітуацыю, што мы не пацярпелі, а машыне нанесены нязначны ўрон. Не ведаю іх асабіста, як і людзей, што спыніліся дапамагчы. У тую хвіліну, на жаль, не спытаў імёнаў, яны сапраўды заслугоўваюць самых добрых слоў і таго, каб пра іх учынак ведалі”.Сотрудники Департамента охраны помогли ушачанину справиться с возгоранием машины

Міліцыянер-вадзіцель аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Уладзіслаў Жукаў і міліцыянер групы затрымання Мікалай Шкіндзер (на здымку) дзейнічалі ўпэўнена і рашуча: дапамаглі справіцца з вогнетушыцелем уладальніку машыны і ўмела скарысталіся сваім з рабочага аўтамабіля. А пакуль у ход пайшоў трэці вогнетушыцель яшчэ аднаго аўтамабіліста, хуценька прынеслі ваду ад магазіна “Вікторыя” і канчаткова ліквідавалі ўзгаранне.

– У той дзень як звычайна неслі службу, – прыгадваюць маладыя супрацоўнікі. – Каля пошты здалёк заўважылі, што сустрэчнай машыне махаюць людзі, указваючы на нейкія непаладкі. А ўжо размінаючыся, зразумелі, што аўтамабіль загарэўся. Ні секунды не раздумваючы, спыніліся і аказалі дапамогу. Паступілі б так і ў свой выхадны, па-за службовы час – мы ж павінны дапамагаць людзям!

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«ВІНОЎНІКІ» ШЧАСЛІВАГА ФІНАЛУ Пацвярджэнне таго, што і ў паўсядзённым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, мы атрымалі не так даўно, калі ў рэдакцыю звярнуўся...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • босоножки томми хилфигер в butik.ru
© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика