Знайшлася жанчына, якая ўцякла з рэанімацыі ў Наваполацку. 21.by

Знайшлася жанчына, якая ўцякла з рэанімацыі ў Наваполацку

13.06.2018 18:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

Знайшлася 39-гадовая жанчына, якая ўвечары 11 чэрвеня ўцякла з рэанімацыі Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. З таго часу яна хавалася ў лесе, а пасля сама выйшла да людзей, папрасіла выклікаць ёй "хуткую дапамогу", інфармуе сайт sb.by.

З панядзелка жанчыну шукалі міліцыянеры і валанцёры з атрада "Анёл". Пасля вяртання яна прызналася, што ў рэанімацыі была "ў засмучаных пачуццях", таму і рашылася на ўцёкі. У лесапаркавай зоне ўцякачка заблукала. Выйсці да людзей яна саромелася, паколькі была без адзення. Але пасля другой ночы, якую правяла пад адкрытым небам, пайшла да бліжэйшага дома. Гаспадыня кватэры патэлефанавала ў "хуткую".

Цяпер жанчына знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Дарэчы, дагэтуль невядома, з-за чаго яна трапіла ў рэанімацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Знайшлася 39-гадовая жанчына, якая ўвечары 11 чэрвеня ўцякла з рэанімацыі Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. З таго часу яна хавалася ў лесе, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика