Экскурсія ў фальварак каралеўскіх буякоў. 21.by

Экскурсія ў фальварак каралеўскіх буякоў

Размер текста:
A
A
A

Гэта цудоўнае месца на тэрыторыі нашага раёна адкрылі для сябе выпускнікі чацвёртага класа СШ №3. Яны адправіліся ў захапляючае падарожжа разам са сваімі бацькамі і класным кіраўніком, дзе і правялі свята “Бывай, пачатковая школа!”.

Экскурсія ў фальварак каралеўскіх буякоў
Падчас экалагічнай экскурсіі ў форме квэсту дзяцей чакалі сапраўдныя прыгоды на гэтай тэрыторыі. Вялізная плантацыя буякоў і бліжэйшы дрымучы лес захоўваюць мноства тайнаў і сакрэтаў. Тут круглы год жывуць і працуюць казачныя гномы і эльфы. Яны пастаянна папаўняюць запас цацак, ягадных кошыкаў і варэння з буякоў – іх самага любімага ласунку.
Дзеці раскрылі сакрэт актыўнасці і даўгалецця эльфаў, высветлілі чароўны склад іх галоўнага эліксіру – варэння з буякоў, наведалі майстэрню ягадных кошыкаў і, здзейсніўшы вандроўку на “ягадным экспрэсе”, атрымалі ўзнагароду – пачастунак з блінамі і варэннем.

Наталля ТУРЧЫНА, класны кіраўнік 4 класа.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта цудоўнае месца на тэрыторыі нашага раёна адкрылі для сябе выпускнікі чацвёртага класа СШ №3. Яны адправіліся ў захапляючае падарожжа разам са сваімі...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика