Парк “упрыгожваюць” вароны і козы?. 21.by

Парк “упрыгожваюць” вароны і козы?

20.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люблю наш горад – утульны, зялёны. Хочацца падзяліцца сваімі думкамі наконт гарадскога парку. Ён змяніўся, стаў сапраўдным месцам адпачынку жабінкаўцаў – тут чыста, прыгожа, утульна. Асабліва вабіць гарадское возера, бо сёлета, як ніколі, яго аблюбавала стайка лебядзяў. Гэтых ганарлівых беласнежных птушак з радасцю  прыходзяць пакарміць мамы з дзеткамі. Лебедзі ахвотна прымаюць пачастункі.

Азмрочвае прысутнасць у парку іншых птушак – шматлікіх варон. Яны – шумныя, гаманкія. Дый запэцкаць з вышыні гнязда вопратку прахожых могуць. Мо, ёсць спосаб іх “перасяліць” у менш люднае месца? Памятаю, ля кацельнай у мікрараёне паставілі гучнагаварыльнік з запісам галасоў драпежных птушак, які адпужваў варон. Мо, гэты прыём можна скарыстаць і ў парку?

І яшчэ. Многія дзеці, што жывуць у горадзе, з задавальненнем разглядваюць козачак, што пасвяцца ў парку, заходзяць і на стадыён.

Разумею, што стадыён – не выган для жывёл, і што гэта – недагляд гаспадароў. На ім дарослыя і дзеці гуляюць у футбол, малышы тупаюць па дарожках з бацькамі. Усё б нічога, толькі козы пакідаюць пасля сябе прадукты жыццядзейнасці, і цікаўная малеча спрабуе гэта падняць з зямлі, можа наступіць ножкамі. Застаецца непрыемнае ўражанне ад прагулкі. Заходзяць козы і на дзіцячую пляцоўку – ім там, зразумела, не месца.  Няўжо няма спосабаў прымусіць гаспадароў выводзіць жывёлу на пашу ў адпаведнае месца?

Што яшчэ хочацца пажадаць? Хочацца бачыць у парку дзіцячыя атракцыёны, ларок з салодкімі напоямі, квасам, марожаным.

Святлана Д., жыхарка райцэнтра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Люблю наш горад – утульны, зялёны. Хочацца падзяліцца сваімі думкамі наконт гарадскога парку. Ён змяніўся, стаў сапраўдным месцам адпачынку жабінкаўцаў – тут...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика