Салігарчане даказалі: для талента няма перашкод. 21.by

Салігарчане даказалі: для талента няма перашкод

20.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для талента няма перашкод. Гэта даказалі 16 чэрвеня 2018 года удзельнікі абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога таксама адбыліся фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік” і свята-конкурс майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

 


 

У Нясвіжы сабраліся больш паўсотні прыхільнікаў народнай творчасці з розных раёнаў Міншчыны. Стаць ўдзельнікамі фэста былі запрошаны таксама і аматарскія калектывы інструментальнага жанра і майстры народнай творчасці Салігорскага раёна.

 

На гарадской плошчы каля ратушы можна было палюбавацца ўнікальнымі работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувенірамі і набыць найболей упадабаныя з іх, паслухаць музыку і захапіцца арыгінальнымі ўборамі ўдзельнікаў фэсту.

 

feycuuhivos.jpg

 

uultut308dw.jpg

 

 

Фэст пачаўся з шэсця ўдзельнікаў. Потым рушылі ўслед майстар-класы па пляценні з саломы, танцы, музычныя выступы і, менавіта, конкурсныя праграмы, па вынікам якіх дыпломы І ступені атрымалі:

 

Марына Дзябрэй - за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшую саламяную скульптуру на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

Алена Сцешыц - за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшыя саламяные кветкі на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

Надзея Усовіч - у абласным фестывалі народнай музыкі “Грай, гармонік!”

 

 

Дыплом ІІ ступені атрымала:

Людміла Яшына – за выдатнае ўвасабленне мастацкага вобраза і лепшую аплікацыю саломкай по цвёрдай паверхні на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

 

 

Дыплом лепшага сямейнага калектыву атрымалі:

Ірына і Марыя Валатовіч – за беражлівае стаўленне да захавання традыцый саломапляцення на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для талента няма перашкод. Гэта даказалі 16 чэрвеня 2018 года удзельнікі абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога таксама адбыліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика