Почувствовать себя феодалом можно, посетив выставку в Мирском замке. 21.by

Почувствовать себя феодалом можно, посетив выставку в Мирском замке

21.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На працягу дзесяцігоддзяў цікавасць да Мірскага замка і яго акаляючага асяроддзя не змяншаецца, а толькі ўзрастае. У цяперашні час яна звязана з археалагічнымі працамі, якія праводзіліся апошнія два сезоны на тэрыторыі музея “Замкавы комплекс “Мір”.

Даследавалася пляцоўка, дзе ў канцы XIX ст. князямі Святаполк-Мірскімі быў узведзены двухпавярховы палац. Старажылы Міра памятаюць рэшткі гэтага будынка: доўгія закураныя сцены з ваконнымі праёмамі ў два рады і паўразбураныя пячныя трубы. Маёмасць князя пацярпела ад пажару ў 1917 г. У 1940-я гг. з-за аварыйнага становішча сцены былі разабраны на будаўнічы матэрыял. Тое, што засталося, з цягам часу парасло травою і маладымі дрэвамі. Распачынаючы працы, ніхто не мог і падумаць, што менавіта на гэтым месцы знаходзяцца артэфакты, якія сведчаць пра існаванне ў XVI – XVIII стст. феадальнай сядзібы.


Падчас археалагічных раскопак былі выяўлены падмуркі палаца кн. Святаполк-Мірскіх, расчышчана мураваная лесвіца, сутарэнне, знойдзены прадметы (шкляныя, металічныя, керамічныя вырабы), якія датуюцца XIX – пачаткам XX ст. Напрыклад, у вялікай колькасці была выяўлена керамічная плітка з клеймамі Харкаўскага завода Э.Э. Бергенгейма, фрагменты фаянсавай талеркі. Іх хапіла, каб з упэўненнасцю сказаць, што апошнія гаспадары Мірскага замка карысталіся посудам англійскай мануфактуры, набытым у Адэсе. Гэта высветлілася пасля дэтальнага разгляду падглазурнага штампа і надпісу на донцы талеркі. Штамп змяшчае ў сабе назву вытворцы – гэта T.C. Brown-Westhead, Moore &Co, якая вырабляла высокаякасны фарфоравы і фаянсавы посуд у Англіі з 1862 па 1904 гг.

Такога кшталту знаходкі кожны дзень заахвочвалі да працы і нагадвалі быць уважлівымі. У час даследавання былі выяўлены падмуркі будынка XVI ст., які быў пашыраны з усходняга боку ў другой палове XVII ст. Сведчаннем таму з’яўляюцца будаўнічы матэрыял і адметнасці муроўкі фрагментаў сцен. Знойдзеныя ў вялікай колькасці розныя віды кафлі, пліткі падлогі, кухонны посуд, фрагменты рэйнскай керамікі, фрагменты дэкаратыўных фаянсавых талерак, шклянога посуду, вырабы з металу далі падставу сцвярджаць, што гэта не проста жылы будынак XVI – XVIII стст., а феадальная сядзіба, якая існавала раней, а пасля і паралельна з замкам.

Маючы каштоўны матэрыял – артэфакты XVI–XVIII стст. – было прынята рашэнне ў хуткім часе паказаць іх грамадству: усім тым, хто цікавіцца гісторыяй, археалогіяй, мастацтвам, гісторыяй сваёй малой Радзімы. З гэтага пачалася падрыхтоўка да выставы пад назвай “Феадальная рэзідэнцыя XVI–XVIII стст. у святле археалагічных даследаванняў”. Яна адкрылася 24 мая.

На выставе прадстаўлены комплекс унікальных артэфактаў, выяўленых падчас археалагічных даследаванняў у Міры, Наваградку, Глуску, Менску, Нясвіжы, Гародні, якія даюць уяўленне аб матэрыяльнай і духоўнай культуры ўладальнікаў багатых сядзіб XVI – XVIII стст., дэманструюць высокі ўзровень развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кафлярскай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Падчас археалагічных прац феадальную сядзібу (двор) XVI – XVIII стст. можна вылучыць па больш шырокаму асартыменту керамічнага посуду, па наяўнасці падсвечнікаў, свяцільнікаў, рукамыяў, так званага “каменнага тавару”.

Сядзібы феадалаў часцей будаваліся з дрэва, але былі і мураваныя на каменных або цагляных падмурках. Дах пабудоў пакрываўся гонтам, керамічнай дахоўкай. На месцы археалагічных раскопак у Міры была знойдзена дахоўка з акруглым наском і прамакутнай пяткай, на якой размешчаны мацавальны шып. Такая дахоўка выкарыстоўвалася ў пач. XVI ст. падчас будаўніцтва Мірскага замка.

Нязменнай прыналежнасцю жылых сядзібных памяшканняў з’яўляліся кафляныя печы. Яны не толькі ацяплялі жылую прастору, але і ўпрыгожвалі інтэр’ер, падкрэслівалі статус гаспадара. Падчас археалагічных раскопак у Міры (у 1980-я і ў 2016–17 гг.), Наваградку (у 2014 г.), Глуску (2002–08 гг.) былі сабраныя калекцыі кафлі XVI – XVIII стст.: сцянной, вуглавой, гзымсавай, карнізнай, каронкавай з раслінным, геаметрычным, геральдычным арнаментамі. Напрыклад, на кафлі з Міра выяўлены герб князёў Радзівілаў “Трубы”, фрагменты кафлі з выявамі грыфона і адзінарога.

Па зразумелых прычынах археалогія не можа ў поўнай меры паказаць усё багацце і разнастайнасць штодзённага побыту феадальных рэзідэнцый, але была зроблена спроба рэканструкцыі некаторых іх памяшканяў на падставе археалагічных знаходак.

На выставе наведвальнік можа “зайсці” ў “Жылы пакой”, сцены якога атынкаваны і ўпрыгожаны дэкаратыўным посудам, дзе падлога выкладзена керамічнымі пліткамі. Тут можна разгледзець рэканструкцыю печы, якую “склалі” з кафлі, знойдзенай каля Мірскага замка і месцы палаца, што стаяў непадалёк, а таксама выяву печы першай паловы XVI ст. паводле раскопак у Глускім замку. Звяртаюць на сябе ўвагу рэчы, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця магната. Напрыклад, дэманструецца медальён з выявамі Святой Сям’і і св. Каэтана Ціенскага, пацерка ружанца. Такія артэфакты, як керамічная чарнільніца, баявы нож выкарыстоўваліся пры выкананні службовых абавязкаў. Вольны час бавілі за рознымі заняткамі, у тым ліку і за гульнямі. Адной з папулярных быў мурменшпіль. Гэта старажытная гульня, у якой выкарыстоўваліся гліняныя або каменныя шарыкі дыяметрам 1,7 – 2,6 см і вагою 4,7 – 13,75 г. Дэманструюцца і дзіцячыя цацкі-свістулькі.

Для рэканструкцыі паводле археалагічных знаходак была выбрана і “Сталовая ізба”.

Наведвальнік мае магчымасць пабываць і на “Кухні”, дзе прадстаўлены традыцыйны для XVI – XVII стст. кухонны посуд, рэканструяваны паводле знодзеных фрагментаў у Міры на месцы палацу. Асобнай групай дэманструюцца іншыя не менш цікавыя артэфакты. Наведаць выставу зможа кожны, хто прыйдзе ў музей “Замкавы комплекс “Мір” у чэрвені бягучага года. Уваход вольны.

 

Вольга КАЛАСОЎСКАЯ,

навуковы супрацоўнік

 музея «Замкавы

 комплекс «Мір».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу дзесяцігоддзяў цікавасць да Мірскага замка і яго акаляючага асяроддзя не змяншаецца, а толькі ўзрастае. У цяперашні час яна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика