Ідуць гады, а боль той не сціхае. 21.by

Ідуць гады, а боль той не сціхае

22.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 чэрвеня, у 77-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, да вечнага агню ў гарадскім скверы ішлі людзі, каб аддаць даніну памяці героям, якія змагаліся за нашу свабоду і паклалі на алтар Вялікай Перамогі самае дарагое – сваё жыццё. Ля помніка на брацкай магіле ў Шчучыне собраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны Узброеных Сіл, а таксама прадстаўнікі розных працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, вучні гарадскіх школ і моладзь.


Да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіема звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк:
– Раніцай 22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны гітлераўцы напалі на Савецкі Саюз. Праз тры дні немцы акупавалі тэрыторыю Шчучынскага раёна і ўсталявалі тут “новы парадак”: увялі ўсеагульную працоўную павіннасць, увялі для насельніцтва непамерныя падаткі і зборы. У маі 1942 года фашысты ліквідавалі гета ў Шчучыне, Жалудку і Васілішках. Падчас гэтай чалавеканенавісніцкай акцыі расстралялі больш за 6 тысяч ні ў чым не павінных людзей. Вёскі Агародзішча і Зінякі разам з іх жыхарамі былі спалены датла. Усяго падчас акупацыі гітлераўцы знішчылі амаль восем тысяч мірных людзей. Аднак крывавы тэрор не зламіў наш народ: каб адпомсціць ворагу, многія пайшлі ў партызаны і сталі падпольшчыкамі. Іх гераічны подзвіг будзе жыць у нашай памяці вечна!







Старшыня раённага Савета ветэранаў Эдмунд Станісла­вавіч Дзікевіч адзначыў, што беларусы заплацілі вялікую цану за Перамогу: у барацьбе з фашыстамі загінуў кожны трэці. Вайна доўжылася 1418 дзён, і кожны з іх – гэта смерць, слёзы і боль, мужнасць і стойкасць, бяспрыкладны гераізм і доблесць. Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, бязмерна ўдзячны ветэранам за магчымасць жыць пад мірным небам!
Сабраўшыхся да глыбіні душы кранула сцэна перапіскі дзяўчыны і маладога салдата, які пайшоў на фронт, каб змагацца з ворагам і ачысціць Радзіму ад акупантаў. На перадавой юнак убачыў мноства забітых і параненых, ды і сам не раз зазірнуў у вочы смерці, але яго сэрца не страціла магчымасці любіць. Ён увесь час рвецца да каханай і абяцае вярнуцца дадому жывым і з перамогай. А колькі такіх улюбёных юнакоў і дзяўчат у вогненныя саракавыя разлучыла вайна? І далёка не кожнаму з іх было наканавана сустрэцца зноў…






У памяць пра тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў наша права на свабоду і незалежнасць, удзельнікі жалобнага мітынгу схілілі галовы і на хвіліну застылі ў поўнай цішыні. Толькі метраном раўнамерна адлічваў секунды… Затым у гонар паўшых герояў прагучаў салют, і гукі Дзяржаўнага гімна аб’ядналі розныя пакаленні шчучынцаў. Гараджане ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка, тым самым паабяцаўшы берагчы мір на роднай зямлі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня, у 77-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, да вечнага агню ў гарадскім скверы ішлі людзі, каб аддаць даніну памяці героям, якія змагаліся за нашу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика