Празднование белорусской государственности в Миорах. 21.by

Празднование белорусской государственности в Миорах

05.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Больш фота ў галерэі па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=55

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці пачалося ў Міёрах з ускладання вянкоў да памятнага знака воінам-вызваліцелям райцэнтра і ўрачыстым шэсцем на плошчу Памяці загінуўшых барацьбітоў. Тут адбыўся ўрачысты мітынг, які сабраў усіх, каму дарагія і зразумелыя гордасць за краіну, любоў да сваёй зямлі, жаданне працаваць для яе росквіту і развіцця. 

  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін нагадаў, што 74 гады як наша зямля вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глыбока сімвалічна, што менавіта трэцяга ліпеня мы адзначаем галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, тым самым звязваем у адзіна святыя для нас паняцці — свабода і незалежнасць. У гэты дзень мы звяртаемся да нашых вытокаў, ацэньваем дасягнутае і заглядваем далёка за гарызонт. 

Як заўважыў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, незалежнасць нашай краіны ўмацоўваецца штодзённай працай кожнага чалавека. Свабода непасрэдна звязана з гістарычным мінулым. Міёрскую зямлю вызвалілі 4 ліпеня 1944-га войскі першага Прыбалтыйскага фронту. За гады акупацыі ў агні і ад куль загінулі больш за 5 тысяч чалавек, толькі ў Дзісне пахаваны 4116 ні ў чым не вінаватыя людзі. У Міёрах расстраляны 652 мірныя жыхары. 2230 нашых землякоў загінулі і прапалі без вестак. Наш святы абавязак — захаваць памяць пра іх, вярнуць імёны невядомых абаронцаў Айчыны.


   Выстаяць беларускаму народу дапамагло менавіта адзінства. Вялікую падзяку Ігар Валер’евіч адрасаваў героям вайны, ветэранам, усім, хто адбудоўваў разбуранае, запускаў новыя вытворчасці, узводзіў прыгожыя вуліцы і ўтульныя дамы. Разам, супольна трэба ісці далей, каб берагчы і памнажаць створанае дзеля далейшага развіцця краіны і малой радзімы.


Як заўважыў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, больш за 1 мільён 300 тысяч нашых суайчыннікаў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, каля 500 тысяч грамадзян удзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху. Самыя значныя баі на тэрыторыі нашага раёна адбываліся па беразе Заходняй Дзвіны. Самая буйная барацьба — за Дзісну і за Верхнядзвінск, які вызваляўся з боку нашай Слабады. На тых баях Сяргей Іванавіч засяродзіў асаблівую ўвагу. Гісторыю трэба ведаць і перадаваць нашчадкам.


 Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі і воіны-інтэрнацыяналісты, блізкія тых, хто загінуў на чужыне далёка ад блакітных азёр, зялёных шумлівых лясоў. І пра іх подзвіг і мужнасць ніхто не забудзе. Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Вячаслаў Стома павіншаваў усіх са значным дзяржаўным святам. Галоўнае пажаданне — не дапускаць ваенных канфліктаў, захоўваць мір, у чым абавязак кожнага чалавека.


 Гарманічна ў грамадскае мерапрыемства ўклініваўся клёкат буслоў. Яны сузіралі за дзействам з вежы непадалёк. Кожную вясну гэтыя птушкі вяртаюцца да нас з цёплых краін. Край блакітных азёр ім радзіма. Тут віюць гнёзды, вырошчваюць птушанят, і наогул  перастаюць баяцца суседства з чалавекам, што сведчыць пра мір і спакой на нашай зямлі. Сімвалізуюць буслы і сямейны дабрабыт, лічыцца, што прыносяць у дамы прыбаўленне. А ў райцэнтры гэтых птушак з кожным годам усё больш.


У краі з добрай аўрай камфортна і маладым. Як упэўнена першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Пяткевіч, наш раён спрыяльны для працы, прафесійнага росту і шчаслівага сямейнага жыцця. Менавіта тут збіраюцца будаваць сваё заўтра яе адмыслоўцы, умацоўваць стараннямі незалежнасць краіны, спрыяць росквіту малой радзімы.


 У знак удзячнасці за мірнае неба над галавой прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці, працоўных  калектываў усклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, ушанавалі памяць пра герояў хвілінай  маўчання.

У гэты дзень сабраліся і ля мемарыяльнага знака ў гонар нашага земляка Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томкі, імем якога названы СШ №3 і новая вуліца ў райцэнтры. Пра яго славутую біяграфію нагадаў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Сястра героя Нона Саркісян падзякавала раённай уладзе, камунгасаўцам, вучням за памяць і клопат пра памятнае месца. Тут заўсёды чыста, буяюць кветкі. Такая ўвага сведчыць пра высокую культуру нашых жыхароў і патрыятызм. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш фота ў галерэі па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=55   Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці пачалося ў Міёрах з ускладання вянкоў да памятнага знака...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика