Ветераны военной разведки Беларуси, России и Сербии посетили Ушаччину. 21.by

Ветераны военной разведки Беларуси, России и Сербии посетили Ушаччину

06.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наступальная аперацыя “Баграціён”, у ходзе якой 74 гады таму была вызвалена Беларусь і з якой фактычна пачаўся разгром войскаў Вермахта, рыхтавалася вельмі грунтоўна і трымалася ў найстражэйшым сакрэце. Ваеннае камандаванне з розных крыніц збірала весткі, што датычыліся дыслакацыі сіл ворага. Для таго каб праверыць дакладнасць атрыманай ад партызан інфармацыі, на акупіраваную тэрыторыю Беларусі былі закінуты каля 1000 разведчыкаў. Іх дзеянні дапамаглі дэталёва распрацаваць план стратэгічнай аперацыі, але многім выкананне задання каштавала жыцця. Пры гэтым подзвіг разведчыкаў па-сутнасці застаўся невядомым, бо з той старонкі ваеннай гісторыі толькі адносна нядаўна быў зняты грыф “сакрэтна”.

Аднавіць гістарычныя факты вырашылі прадаўжальнікі справы герояў – ветэраны ваеннай разведкі Беларусі і Расіі. Дзякуючы іх карпатлівай рабоце былі ўстаноўлены дзясяткі прозвішчаў прапаўшых без вестак воінаў, знойдзены месцы іх пахавання, высветлены абставіны гібелі. Уся гэтая інфармацыя лягла ў аснову кнігі “Ваенныя разведчыкі ў аперацыі “Баграціён”, выдадзенай не так даўно ў Мінску. А ў мінулую суботу члены аўтарскай групы гэтага літаратурна-дакументальнага твора пабывалі на Ушаччыне і падарылі ўнікальную кнігу музею народнай славы імя У.Е.Лабанка. Фонды ўстановы папоўніў таксама дакументальны спіс з імёнамі разведчыкаў, загінуўшых на тэрыторыі Віцебшчыны.

Напярэдадні Дня вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 17 ветэранаў ваеннай разведкі Беларусі, Расіі і Сербіі сабраліся разам, каб наведаць мясціны, дзе летам 1944-га разгортваліся падзеі прыгаданай вышэй наступальнай аперацыі, аддаць даніну павагі героям бітваў і ахварам фашызму. Адной з кропак гэтага маршруту стала гераічная Ушаччына. На мемарыяльным комплексе “Прарыў” высокіх гасцей віталі прадстаўнікі раённага кіраўніцтва, актывісты ветэранскай арганізацыі. “Званом памяці для будучых пакаленняў” назвала наш мемарыял у сваёй прамове на мітынгу намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч. Яна падкрэсліла, што шанаваць ваенныя подзвігі продкаў – свяшчэнны абавязак кожнага. Прывітальныя словы ад гасцей выказаў ветэран ваеннай разведкі Расіі палкоўнік Ігар Лаўрэнцьевіч Бурнусаў. Ён расказаў пра работу грамадскіх аб’яднанняў ветэранаў разведкі, іх грамадска-палітычную, пошукавую і патрыятычна-выхаваўчую дзейнасць. Кіраўнікі дэлегацыі ветэранаў разведкі Расіі генерал-палкоўнік Уладзімір Дзмітрыевіч Кузьмічоў, Беларусі – палкоўнік Аляксандр Канстанцінавіч Бітус і Сербіі – генерал-маёр Радаслаў Шкорыч усклалі вянок да мемарыяльных пліт. Удзельнікі ваенна-патрыятычнай экспедыцыі пазнаёміліся з ушацкімі ветэранамі, абмяняліся ўспамінамі і меркаваннямі.

Госці былі моцна ўражаны подзвігам змагароў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і велічнасцю комплексу “Прарыў”. Не хавалі яны ўзнёслых эмоцый і падчас наведання музея народнай славы ва Ушачах. З непадробнай цікавасцю слухалі былыя разведчыкі аповед дырэктара ўстановы Наталлі Бугай пра паветраных змеяў, з дапамогай якіх партызаны раскідвалі лістоўкі, і легендарную аперацыю “Зорачка”, разглядалі медыцынскія інструменты партызанскіх медыкаў і рэчы, падораныя музею маршалам Баграмянам. “Проста выдатная, унікальная экспазіцыя! Абсалютна не чакалі ўбачыць нешта падобнае ў такім невялікім гарадку!” – у адзін голас адзначалі ўзрушаныя госці.

– У Сербіі таксама шануюць памяць пра подзвіг герояў Другой Сусветнай вайны, – расказаў нам прадстаўнік разведкі гэтай краіны Мілан Пейёвіч. – У месцах маштабных бітваў устаноўлены манументы – напрыклад, непадалёк ад Белграда створаны мемарыяльны комплекс “Срэмскі фронт”, прысвечаны героям кровапралітных баёў, у час якіх загінула каля 13 тысяч байцоў Народна-вызваленчай арміі Югаславіі. У гарадскіх жа музеях ваенная тэма як правіла прадстаўлена толькі ў якасці часткі гістарычных экспазіцый.

Увогуле ж, нягледзячы на тое, што ўшацкая зямля сустрэла ветэранаў ваеннай разведкі не па-летняму халодным надвор’ем, атмасфера, у якой праходзіў іх візіт, была вельмі цёплай і шчырай. Гэта і нядзіўна, бо адносіны нашых славянскіх народаў спрадвеку былі і застаюцца сяброўскімі. У нас ёсць адрозненні, але на галоўныя рэчы мы глядзім аднолькава. І аднолькава шануем памяць нашых слаўных продкаў, што разам здабылі для нас такую каштоўную і цяжкую Перамогу.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступальная аперацыя “Баграціён”, у ходзе якой 74 гады таму была вызвалена Беларусь і з якой фактычна пачаўся разгром войскаў Вермахта, рыхтавалася вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика