У Докшыцкім раёне знайшлі 82-гадовую мінчанку, якая заблукала ў лесе. 21.by

У Докшыцкім раёне знайшлі 82-гадовую мінчанку, якая заблукала ў лесе

06.07.2018 12:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Докшыцкім раёне ў лесе знайшлі 82-гадовую мінчанку. Яна заблукала і суткі не магла выйсці да людзей. Пошукам каля вёскі Беразіно займаліся ратавальнікі, міліцыянеры і мясцовыя жыхары. З пенсіянеркай была сувязь па мабільным тэлефоне. Знайшлі яе раніцай 6 ліпеня. Дапамога медыкаў, якія дзяжурылі каля лесу, жанчыне не спатрэбілася, інфармуе прэс-служба МНС.

Увечары падобнае здарэнне адбылося ў Клічаўскім раёне. Там заблукалі муж і жонка, якія прыехалі з Магілёва і пайшлі ў лес па ягады. Калі яны не змаглі самастойна выйсці з лесу, жанчына патэлефанавала ратавальнікам. Магілёўцаў шукалі супрацоўнікі МНС і міліцыянеры. Яны выйшлі на гук сірэны аўтамабіля ратавальнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Докшыцкім раёне ў лесе знайшлі 82-гадовую мінчанку. Яна заблукала і суткі не магла выйсці да людзей. Пошукам каля вёскі Беразіно займаліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика