8 июля – День работников налоговых органов. 21.by

8 июля – День работников налоговых органов

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

“Вам неабходна выбраць, на якую нерухомасць будзеце плаціць падатак”, – раздалася нядаўна тэлефанаванне з падатковай інспекцыі. А паколькі была зусім не ў курсе закона, то размаўлялі з галоўным дзяржаўным інспектарам яшчэ хвілін дваццаць. Мне дэталёва растлумачылі пра льготы, падказалі больш выгадны варыянт. Прыгадала гэты прыклад, калі накіроўвалася на інтэрв’ю з начальнікам аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне Л.Г.Прашкевіч. Ён яскрава дэманструе прынцып іх работы: сочаць за захаваннем закона, паступленнямі ў бюджэт, бачачы пры гэтым канкрэтную сітуацыю і чалавека.

– Імкнёмся ахапіць неахопнае, – пацвярджае Людміла Генадзьеў­на. – Па сутнасці – вядзём індывідуальную работу з кожнай юрыдычнай і фізічнай асобай, а іх у раёне 9038. Пасля рэарганізацыі з нас знята толькі кантрольная функцыя, таму нагрузка на супрацоўнікаў узрасла. Ну а наш прынцып застаўся ранейшы: працаваць на апярэджанне. Таму іншы раз патэлефануем, нагадаем, сумесна пашукаем варыянты, гэта датычыцца і прадпрыемстваў.

– Становішча на апошніх не заўсёды паспяховае, а пры няўплаце падатковая інспекцыя накладае арышт на рахункі, такім чынам паралізуючы работу…

– Гэта крайняя мера, не ісці на якую не можам. Аднак спачатку спрабуем дапамагчы, у прыватнасці ўзаемазалікамі. І прыкладаў такіх дастаткова: за прамкамбінат нядаўна плаціла падаткі райспажыўтаварыства, а за прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Маяк-Ушацкі”. З імі ў сваю чаргу разлічацца паслугамі ці таварам. Мы зацікаўлены, каб усе працавалі.

– Ці вялікая колькасць нядоімкі?8 июля – День работников налоговых органов

– На першае ліпеня 70,4 тысячы. Яна не толькі не вырасла, але і скарацілася ў параўнанні з мінулым годам больш чым на 20 тысяч. На жаль, яе ўтвараюць тры непрацуючыя прадпрыемствы, да якіх ужо прыняты ўсе магчымыя меры, у тым ліку і арышт маёмасці. Усе, хто працуе, плацяць.

– У тым ліку  і індывідуальныя прадпрымальнікі?

– Са 170 не займаюцца дзейнасцю зараз дваццаць. Мы таксама вядзём з імі тлумачальную работу, каб людзі ўзважылі: варта працягваць ці лепш ліквідаваць ІП. Самі ж можам ініцыіраваць закрыццё, калі дзейнасць не ажыццяўляецца на працягу года.

– Падатковыя інспекцыі бачаць і несумленных прадпрымальнікаў, якія мяняюць назвы і такім чынам ухіляюцца ад ранейшых абавязацельстваў.

– Такія прыклады, калі адзін чалавек, каб не плаціць падаткі і заработную плату, закрываў адно і адкрываў другое прадпрыемства разоў шэсць, ёсць і ў нашым раёне. Толькі, на жаль, паўплываць на тое, каб ім адмаўлялі ў рэгістрацыі, не можам. Законам гэта працэдура спрошчана да мінімуму, існуе заяўляльны прынцып, падаў дакументы, стаў на ўлік і ты прадпрымальнік ці рамеснік.

– Як вам удаецца трымаць на кантролі выплаты падаткаў больш 8 тысяч фізічных асоб?

– Паколькі мы самі налічаем сумы, працуем у адпаведных праграмах, то і сочым, каб людзі не прапусцілі тэрмін. Асноўная работа пачынаецца пасля 15 лістапада – крайняй даты выплаты зямельнага падатку, на нерухомасць. Аднак просім людзей рабіць гэта своечасова.

– Што самае складанае ў вашай рабоце.

– Канечне, зносіны з людзьмі. Плацельшчыкі ж розныя, далёка не заўсёды тактоўныя. На жаль, не ўсе разумеюць, што мы – толькі выканаўцы, якія сочаць за своечасовасцю выплат, а не ўстанаўліваюць іх памер. Мы ж не маем права адказваць на грубасць і непавагу тым жа. Прычым, заўсёды гатовы растлумачыць, падказаць, нагадаць, а дзверы інспекцыі расчынены да сямі гадзін вечара, каб было зручна ўсім катэгорыям плацельшчыкаў.

– Напярэдадні свята нельга не адзначыць людзей, дзякуючы якім, у прыватнасці, стабільна функцыянуе бюджэтная галіна.

– У нас у аддзеле пасля рэарганізацыі засталіся працаваць самыя вопытныя супрацоўнікі, якія, можна сказаць, плацельшчыкаў ведаюць па імёнах: гэта і дазваляе нам годна выконваць свае абавязкі, якія ўліваюцца ў агульны вынік інспекцыі па Лепельскім раёне. А яна па выніках першага квартала была прызнана лепшай у вобласці, ды і за мінулы год таксама лідзіравала па выкананні паказчыкаў у сваёй падгрупе. У гэтым заслуга і нашага аддзела, у прыватнасці, Алены Якаўлены Мацюшэнкі, Ларысы Ягораўны Кашыцкай, Таццяны Уладзіміраўны Шчэрбік, якая да прафесійнага свята ўзнагароджана Ганаровай граматай інспекцыі. Аднак узровень нашай работы можа ацаніць любы жыхар: раз стабільна працуюць бальніцы, школы, іх работнікі своечасова атрымліваюць зарплату, значыць, мы спраўляемся са сваімі абавязкамі.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Вам неабходна выбраць, на якую нерухомасць будзеце плаціць падатак”, – раздалася нядаўна тэлефанаванне з падатковай інспекцыі. А паколькі была зусім не ў курсе...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика