Чалавек і яго справа: галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне Валянціна Сікора. 21.by

Чалавек і яго справа: галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне Валянціна Сікора

07.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

717У многіх з нас работнікі падатковых органаў асацыіруюцца са  строгімі выканаўцамі законаў, якія заклікаюць грамадзян “заплаціць падаткі і спаць спакойна”. А на самай справе адказнасць, дысцыплінаванасць, прафесіяналізм могуць выдатна спалучацца з прыгажосцю, абаяльнасцю, жаноцкасцю. Як, напрыклад, у галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне інспекцыі МПЗ па Глыбоцкім раёне Валянціны Францаўны Сікоры.

Пасля заканчэння фінансава-эканамічнага каледжа ў 1995 годзе  Валянціна Францаўна пачала працаваць ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шаркаўшчынскім раёне. Падчас работы ў сістэме падатковых органаў атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “эканаміст”. Працяглы перыяд працавала ў аддзеле падаткаабкладання  фізічных і юрыдычных асоб, на працягу 4 год  з’яўлялася намеснікам начальніка гэтага аддзела.

А ў верасні мінулага года ў інспекцыі па падатках і зборах нашага раёна адбыліся значныя пераўтварэнні. У выніку праведзенай рэарганізацыі ІМПЗ па Шаркаўшчынскім раёне ўвайшла ў склад  інспекцыі Глыбоцкага раёна. А ў нашым гарадскім пасёлку застаўся толькі аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне, невялікі калектыў якога налічвае ўсяго толькі 4 чалавекі. Пры гэтым значны аб’ём работы, які ў мінулыя гады быў ускладзены на цэлы аддзел, цяпер выконвае менавіта Валянціна Францаўна — незамянімы ў калектыве чалавек, які  дакладна ведае ўсе нюансы сваёй няпростай прафесіі і з вялікай адказнасцю адносіцца да выканання службовых абавязкаў.

Заўтра ўсе супрацоўнікі падатковых інспекцый Беларусі будуць адзначаць прафесійнае свята — Дзень работнікаў падатковых органаў. За шматгадовую, добрасумленную працу ў сістэме падатковых органаў, высокія паказчыкі ў рабоце, значны асабісты ўклад у забеспячэнне своечасовага і поўнага паступлення ў бюджэт падаткаў з фізічных асоб і з нагоды прафесійнага свята галоўны  дзяржаўны падатковы інспектар Валянціна Францаўна Сікора будзе ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. За плячамі Валянціны Францаўны — 23 гады працоўнай дзейнасці ў сістэме падатковых органаў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна.

Час дыктуе свае ўмовы. Сёння невялікі калектыў аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне, які ўзначальвае Ірына Аляксандраўна Бурчык, ажыццяўляе значны аб’ём работы, у аснове якой забяспечэнне правільнага падліку, своечасовасці і паўнаты аплаты падаткаў у бюджэт.

— Напярэдадні прафесійнага свята асаблівыя словы ўдзячнасці хачу адрасаваць ветэранам, якія ў розныя гады і з розных пасад пайшлі на заслужаны адпачынак, шмат гадоў адпрацаваўшы ў нашым калектыве, — паведаміла падчас нашай размовы І. А. Бурчык. — А ўвогуле, усім работнікам падатковых органаў жадаю, каб наша важная для грамадства праца прыносіла задавальненне і жаданне дасягнуць новых вышыняў. Плацельшчыкам дзякую за добрасумленнасць і адказнасць, разуменне і імкненне да партнёрскіх узаемаадносінаў. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика