Год малой радзімы. Запаветная зямля Асіповіччына. 21.by

Год малой радзімы. Запаветная зямля Асіповіччына

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2018 год даў старт шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сувязі беларусаў са сваёй малой радзімай. Гэты патрыятычны марафон будзе працягвацца і далей. Аднак сэрца кожнага з нас без афіцыйных напамінкаў захоўвае той светлы вобраз гарадской ці вясковай вуліцы, на якой пачаўся шлях у будучыню. Спытаем у землякоў, які сэнс мае для іх словазлучэнне «малая радзіма».

Алеся Маліноўская, капірайтар адукацыйнага цэнтра “AllRight.by”:

— Гэта нешта сваё, аддаленае, асаблівае і, як ні сумна, забытае. Даўно жыву ў Асіповічах, люблю горад і краіну, яе парадкі і звычаі, але малой радзімай лічу месца, дзе нарадзілася — расійскі Валгаград. I пастаянна нешта замінае там апынуцца: адлегласць, час, грошы… Заўсёды з любоўю і пяшчотай успамінаю родныя мясціны. Зараз кажу гэтыя зусім простыя словы, а на вачах — слёзы…

Кацярына Хахлова, эканаміст адміністрацыі філіяла “Крычаў” сеткі магазінаў “Доброном” і “Копеечка”:

— Для мяне малая радзіма — там, дзе нарадзілася, прайшло дзяцінства, ведаеш кожны куток. Дасюль часта ўспамінаю домік у Замошшы, дзе цёплымі летнімі вечарамі збіраліся ўсёй дружнай сям’ёй.

Iгар Казачонак, галоўны інжынер УКП ЖКГ:

— Нарадзіўся і рос у тады яшчэ вялікай вёсцы Ставішча. У свой час не прадаў бацькоўскі дом, зараз паціху даводжу яго да ладу. Часта туды езджу, і, калі праязджаю Осава, ужо пачынаю адчуваць набліжэнне любых месцаў. Займае дыханне, калі бачыш знаёмыя дарожкі, па якіх хадзіў у школу ў Дзераўцах, кар’ер каля Зару-чэўя, дзе купаліся дзецьмі. Захаваўся будынак пачатковай школы, парог якой пера-ступіў у пачатку далёкіх 70-х, бацькоўскі двор з высокай ліпай. Успамінаў вельмі многа: пад’ем у 4 раніцы, каб гнаць кароў на ранкі, паход у лес за ягадамі і грыбамі, марозныя снежныя зімы з гурбамі вышэй плота, першая вясновая капеж, ня-сцерпнае чаканне лета, бясконцая гульня ў футбол і шмат-шмат іншага пазітыўнага, дзіцячага і юнацкага.

Анжэла Лісіна, лабарант Асіповіцкай ЦРБ:

— Малая радзіма — гэта добрыя вочы бабулі, чые клапатлівыя рукі пахнуць цёплым малаком, акрайчык хлеба з кубачкам сырадою ды паездкі з дзедам на сенакос, дзе мы атрымлівалі асалоду ад прыроды і праца не была цяжкай. Назаўжды ў памяці засталіся пах лугавых траў, паходы на рэчку са стрыечнымі братамі, злоўленыя яшчаркі, поўныя суніц вёдры, сустрэча кароў з пашы па вечарах. У вёсцы Рудня-Марымонава, што на Гомельшчыне, было да такой ступені цікава, што з’язджаць не хацелася. Не бянтэжыла і наяўнасць адной праграмы па тэлевізары, поўная адсутнасць тэлефонаў і паходы ў краму за 2-3 кіламетры. Па вечарах з бабуляй хадзілі ў госці да ўсіх па чарзе: так было прынята. Усе абменьваліся гасцінцамі, дзяліліся тым, чаго было з лішкам, расказвалі апошнія навіны, дамаўляліся аб дапамозе. I ўсё гэта дзелавіта, паважна, па-добраму. Такія моманты дазволілі пранесці праз жыццё свет, які дапамагае спраўляцца з нягодамі.

Карына Чалаян, менеджар ПГВУП “Алеандтрэйд”:

— Успаміны пра месца, дзе ты нарадзіўся, правёў свае лепшыя гады, заўжды грэюць душу. Таму любоў да родных мясцін можна параў-наць з пачуццём злоўленай удачы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2018 год даў старт шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сувязі беларусаў са сваёй малой радзімай. Гэты патрыятычны марафон будзе працягвацца і далей....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика