Работнікі кааперацыі адзначылі прафесійнае свята. 21.by

Работнікі кааперацыі адзначылі прафесійнае свята

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу калектывы Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства і Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода сабраліся на ўрачыстасць з нагоды трох свят — Дня кааперацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дня кааперацыі і 80-годдзя з дня стварэння Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.’


Узнагароджаныя работнікі вытворча-харчовага завода

Дырэктар Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Васіль ЛАГУН і намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Алена ШЛОМА.

— Прафесійнае свята — добрая нагода падсумаваць сваю работу і падзяліцца планамі на будучыню, — зазначыла намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Алена Шлома ў прывітальным слове. — Вытворча-харчовы завод і раённае спажывецкае таварыства захавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Час зараз няпросты для абодвух арганізацый, даводзіцца працаваць і рухацца наперад ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Гэта пераход на новы фармат работы. Станоўчы вынік абавязкова будзе.
Алена Шлома ўручыла Дыплом І ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь унітарнаму прадпрыемству “Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод” за актыўны ўдзел у XXVIII-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2018”. За вялікі асабісты ўнёсак у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства дырэктар прадпрыемства Васіль Лагун адзначаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі.
Шэраг узнагарод за добрасумленную працу атрымалі і іншыя работнікі завода: старшы майстар Наталля Бабіч — Ганаровую грамату Белкаапсаюза, вадзіцель Леанід Невяроўскі — Грамату Белкаапсаюза, інжынер па ахове працы — інжынер па якасці Алена Маскалёва, галоўны тэхнолаг Надзея Коўган і начальнік цэха Людміла Харытонава — Ганаровыя граматы Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, вадзіцель Юрый Міхіевіч і майстар Марына Старжынская — Граматы Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі Наталля Логвіна — Падзяку Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, кладаўшчык складской прадукцыі Ганна Зубкоўская — Ганаровую грамату райвыканкама, аператар кацельні Мікалай Пугачоў — Падзячны ліст райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Вольга Бляян – Падзяку райвыканкама.

Аляксандр Фомчанка

— Гісторыя завода – гэта перш за ўсё людзі, якія працуюць на прадпрыемстве сёння, хто шчыраваў тут напрацягу многіх гадоў і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзякуючы іх працавітасці і стараннасці прадпрыемства сёння захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў сістэме спажывецкай кааперацыі, пацверджаннем чаго з’яўляецца рэнтабельнасць вытворчасці, адзначыў Васіль Лагун.
Ганаровымі граматамі, Граматамі і Падзякамі Васіль Лагун ушанаваў лепшых работнікаў завода: Аксану Маслоўскую; Сяргея Качана, Людмілу Голышаву, Наталлю Пракаповіч, Людмілу Данцову, Канстанціна Крука, Аляксея Харытонава, Васіля Бавіна, Аляксандра Ржэутскага, Людмілу Сямко, Віталя Петрафанава, Аляксандра Жданько і Святлану Веракса.
— У кааператараў няма канікулаў — кожны дзень напоўнены работай, — засведчыў старшыня праўлення Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Аляксандр Фомчанка. — Дзякуючы намаганням усяго калектыву, ветэранам працы існуе наша ўстанова. Мы прымаем усе магчымыя меры, каб захаваць напрацаванае.

Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Алена ШЛОМА і кладаўшчык складской прадукцыі Ганна ЗУБКОЎСКАЯ

Кіраўнік Чэрвеньскага райспажыўтаварыства ўручыў знакі “40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі” прадаўцу магазіна №49 “Прадукты” Зоі Фядотавай і начальніку скотаўбойнага цэха аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Валянціне Ніціеўскай, Ганаровую грамату Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – прадаўцу магазіна №65 “Галантарэя” Смілавіцкага ўчастка Валянціне Булаўка, Грамату Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – вядучаму эканамісту па транспарту і нарыхтоўкам планава-эканамічнага аддзела райпо Наталлі Мурашка, Падзяку Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў – повару рэстарана “Волма” Таццяне Баранавай.
Узнагародамі раённага ўзроўню — Ганаровымі граматамі і Падзякамі райвыканкама – адзначана праца прадаўца магазіна №99 в.Азёрны Ганны Крывіцкай, вядучага бухгалтара па падатках райпо Наталлі Цэдрык, вадзіцеля райпо Мікалая Бразгоўкі, кандытара кандытарскага цэха райпо Галіны Семяновіч і начальніка каўбаснага цэха аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці райпо Пелагеі Навіцкай.
Для ўдзельнікаў свята самадзейныя артысты раёна падрыхтавалі вялікі канцэрт.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу калектывы Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства і Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода сабраліся на ўрачыстасць з нагоды трох свят...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика