Цікава ў лагеры “Выратавальнік”!.... 21.by

Цікава ў лагеры “Выратавальнік”!...

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4058.jpg

На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу аг. Быцень, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны лагер “Выратавальнік”. У лагеры адпачываюць, а значыць праводзяць свой вольны канікулярны час сорак хлопчыкаў і дзяўчынак з трох школ райцэнтра з ліку вучняў 5-10-х класаў.  У складзе “Выратавальніка” не бывае выпадковых: тут арганізаваны адпачынак для актывістаў раённага аддзялення БМГАВП, пераможцаў і актыўных удзельнікаў шматлікіх конкурсаў, віктарын, эстафет, алімпіяд па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.

 

Так, ужо не першы год у “Выратавальніку” адпачывае Віялета Грынчык, шматразовы пераможца раённай алімпіяды АБЖ і ўдзельніца абласной алімпіяды. Сёлета тут вырашылі правесці дзевяць (а менавіта столькі доўжыцца змена ў профільным “Выратавальніку”) канікулярных дзён актыўныя ўдзельнікі шматлікіх акцый, праводзімых пад эгідай БМГАВП, вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікіта Ігнатаў, Даніла Кароль, Ляўчук Ягор, Яўген Крывалевіч, Павел Касцюк, Вайтовіч Аляксандр, Эвеліна Кот, Ліза Крот, Павел Самсановіч і іншыя рабяты.

 

Вольны час для юных вогнеборцаў робяць насычаным карыснымі падзеямі выхавацелі лагера Дзяніс Гарбуноў і Аляксандр Дунчык. А падзей тут адбываецца шмат, бо рабяты не толькі спаборнічаюць паміж сабой, але і навучаюць бяспецы малодшых школьнікаў, якія адпачываюць у “Дубравачцы”, праводзячы для іх абучаючыя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” У дадатак рабяты працягваюць распачатую калісьці пошукавую дзейнасць па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.

 

Словам, юныя выратавальнікі не марнуюць час дарам: яны не толькі папаўняюць свае каштоўныя веды па бяспечнасці жыццядзейнасці, але і дзеляцца раней ужо атрыманымі ведамі з малодшымі дзецьмі, папераджаючы гэтым самым надзвычайныя здарэнні, у якія часам трапляюць дзеці ў перыяд летніх канікулаў.

 

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юныя выратавальнікі не марнуюць час дарам: яны не толькі папаўняюць свае каштоўныя веды па бяспечнасці жыццядзейнасці, але і дзеляцца ужо атрыманымі ведамі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика