Задача камісіі — дапамагчы працаўладкавацца. 21.by

Задача камісіі — дапамагчы працаўладкавацца

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З мэтай каардынацыі работы па рэалізацыі нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” рашэннем райвыканкама ад 4 чэрвеня 2018 года № 521 створана пастаянная камісія. У яе складзе — прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, праваахоўных і падатковых органаў, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прафсаюза. Кіраўнік камі-
сіі — старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, яго намеснікі — намеснікі старшыні райвыканкама Наталля Апановіч і Іна Барыева, сакратар — юрысконсульт Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандр Шаблыка.
Камісія будзе прапаноўваць непрацуючым дапамогу па працаўладкаванні, фарміраваць спісы грамадзян, якім давядзецца аплачваць паслугі з поўным кампенсаваннем затрат, арганізоўваць з імі работу, а таксама прымаць рашэнні аб вызваленні на адпаведны тэрмін працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры наяўнасці ў іх цяжкай жыццёвай сітуацыі, праводзіць адпаведную інфармацыйную работу.
У першым пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты мясцовых органаў улады, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. У сваім выступленні я адзначыла, што сітуацыя на рынку працы ў раёне стабільная і рэгулюемая. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся з 0,66% на 01.06.2017 года да 0,45% на 01.06.2018 года. Беспрацоўных на пачатку чэрвеня было 54 чалавекі, з іх 32 — жыхары сельскай мясцовасці. Доля жанчын у агульнай колькасці беспрацоўных — 33,3%, мужчын — 66,7%. У параўнанне з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістраваных беспрацоўных стала на 27 чалавек менш.
Патрэба ў работніках, заяўленая наймальнікамі на пачатак чэрвеня, склала 143 вакансіі і адносна гэтай жа даты мінулага года вырасла на 41 вакансію. У агульнай колькасці заяўленых вакансій толькі 44,8% займаюць рабочыя прафесіі. У студзені-маі 2018 года ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся 102 чалавекі, у тым ліку 92 зарэгістраваны беспрацоўнымі. За 5 месяцаў працаўладкавана
75 чалавек, уключаючы 65 беспрацоўных. Прадугледжаная заканадаўствам сацыяльная падтрымка беспрацоўным, а таксама грамадзянам, накіраваным на навучанне, аказвалася ў выглядзе выплаты дапамогі па беспрацоўі, цяжарнасці і родах, на пахаванне, стыпендый, кампенсацыйных выплат, матэрыяльнай дапамогі. Па стане на 1 чэрвеня дапамогу па беспрацоўі атрымалі 32 чалавекі, альбо 59,2% ад зарэгістраваных ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сярэдняя велічыня дапамогі па беспрацоўі ў маі бягучага года склала 28 рублёў.
Адзначалася таксама, што ўсе працаздольныя непрацуючыя грамадзяне могуць звяртацца ў сектар занятасці насельніцтва для пастаноўкі на ўлік у якасці беспрацоўных, атрымання субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкай дзейнасці, каб не апынуцца ў “чорным” спісе. Дарэчы, зараз камісія актыўна займаецца фарміраваннем такога спіса, прапрацоўвае пытанне інфармавання грамадзян аб уключэнні іх у лік асоб, якім з 1 студзеня 2019 года давядзецца ажыццяўляць аплату паслуг, якія субсідзіруе дзяржава, па поўным кошце.
Асобы, якія трапілі ў базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, змогуць звярнуцца ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Калі прызнаюць, што яны знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то часткова ці поўнасцю вызваляць ад аплаты паслуг з поўным кампенсаваннем затрат. Мясцовыя органы ўлады ўпаўнаважаны вылучыць катэгорыі асоб, якія не ўвойдуць у базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Да іх адносяцца наступныя асобы, якія…
- прызнаны недзеяздольнымі;
- вырошчваюць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі;
- з’яўляюцца свяшчэннаслужыцелямі,
удзельнікамі манастыроў альбо манаскіх суполак;
- атрымліваюць адукацыю ў духоўных навучальных установах;
- ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
- выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзяцей, дзіця ва ўзросце да 7 гадоў.
Пасяджэнні камісіі будуць праводзіцца ў райвыканкаме кожны другі і чацвёрты чацвер месяца ў 15 гадзін.

В. ГАБРУСЕНАК.
Начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай каардынацыі работы па рэалізацыі нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика