Таленты аб’яднаў Дзень моладзі. У гэтым годзе абласное свята прайшло ў горадзе Сянно, а наш рэгіён на ім прадставіла Надзея Лагун — удзельніца абласнога конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў межах фестывалю «Моладзь — за саюзную дзяржаву». 21.by

Таленты аб’яднаў Дзень моладзі. У гэтым годзе абласное свята прайшло ў горадзе Сянно, а наш рэгіён на ім прадставіла Надзея Лагун — удзельніца абласнога конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў межах фестывалю «Моладзь — за саюзную дзяржаву»

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2158 (Копировать)Ярка і захапляльна напачатку ліпеня прайшоў Дзень моладзі ў Сянно. На адзін дзень  гэты раённы цэнтр  нібы пераўтварыўся ў маладзёжную сталіцу Віцебшчыны, а самім ўдзельнікам, ініцыятыўным і творчым юнакам і дзяўчатам з усіх рэгіёнаў прыдзвінскага краю, свята запомнілася цудоўным настроем, феерычнымі  выступленнямі, дасягненнямі і перамогамі таленавітых канкурсантаў.

Адным з самых яркіх момантаў святочнай праграмы  стаў абласны этап конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў межах 13 фестывалю “Моладзь – за саюзную дзяржаву”. Сярод яго ўдзельнікаў — салістаў, аўтараў-выканаўцаў, дуэтаў і ансамбляў —   канкурсантка з нашага  раёна – Надзея Лагун, якая прадстаўляла на абласным Дні моладзі Шаркаўшчынскую раённую арганізацыю БРСМ і выканала ў межах конкурснай праграмы дзве песні. Адну – патрыятычнай тэматыкі, другую – сучасную маладзёжную.

Надзея Лагун – нарадзілася і вырасла ў Шаркаўшчыне. Зараз яна -малады спецыяліст.  Закончыла Віцебскі палітэхнічны каледж па спецыяльнасці “эканаміст па маркетынгу” і на працягу года працуе бухгалтарам у КУВСП імя Маркава. Спяваць дзяўчына вучылася сама, падчас вучобы ў каледжы выступала разам з моладдзю сваёй навучальнай установы ў розных канцэртных праграмах. Самыя прыемныя ўражанні, як адзначае сама Надзея, пакінула і  выступленне на абласным Дні моладзі ў Сянно, дзе разам з ёй на сцэну выходзілі лепшыя юныя  выканаўцы і маладзёжныя калектывы з усёй Віцебскай вобласці.

Першы сакратар Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ Міхаіл Часлававіч Пугаўка шчырыя словы ўдзячнасці праз раённую газету “Кліч Радзімы” выказвае кіраўніцтву КУВСП імя Маркава і асабіста дырэктару гэтага вытворча-сельскагаспадарчага прадпрыемства Юрыю Захаравічу Лазарцу  — за аказаную дапамогу раённаму камітэту  ў арганізацыі паездкі моладзі Шаркаўшчынскага раёна на абласное свята ў горад Сянно. Словы падзякі ад першага сакратара раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прагучалі і ў адрас маладога бухгалтара КУВСП імя Маркава Надзеі Лагун. Дзяўчына, працоўная дзейнасць якой зусім не звязана з музыкай і канцэртнай дзейнасцю,  дастойна прадставіла шаркаўшчынскі край на абласным конкурсе выканаўцаў песні ў межах фестывалю “Моладзь – за саюзную дзяржаву”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика