Для прыгажосці і ўтульнасці. 21.by

Для прыгажосці і ўтульнасці

14.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» дадаткова да сваёй асноўнай дзейнасці па мантажы абсталявання для малочнатаварных фермаў паспяхова асвоіла новы від работ і актыўна аказвае паслугі, якія запатрабаваны, насельніцтву і арганізацыям раёна.

Адзін з мантажных участкаў спецыялізуецца на вырабе дэкаратыўных металічных канструкцый. Кветачніцамі, лавачкамі, навесамі, урнамі для смецця, вырабленымі з металу майстрамі Стаўбцоўскай ПМК, аздоблены вуліцы, парк, скверы нашага райцэнтра. Асабліва вялікі аб’ём работ быў выкананы ў час падрыхтоўкі да святкавання 425-годдзя Стоўбцаў.

Вялікую партыю металічных канструкцый заказалі цэнтральная раённая бальніца, аб’яднанне камунальных службаў, ды і многія іншыя арганізацыі, што ажывіла тэрыторыі. У ААТ «Вішнявецкі- агра» нядаўна ўстаноўлены кветачніцы і лавачкі на тэрыторыі ля адміністрацыйнага будынка.

Выраб гэтай новай прадукцыі складае трэць усяго аб’ёму выкананых арганізацыяй работ.

Пр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «Стаўбцоўская ПМК» дадаткова да сваёй асноўнай дзейнасці па мантажы абсталявання для малочнатаварных фермаў паспяхова асвоіла новы від работ і актыўна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика