У Віцебскім раёне першы раз прайшоў фэст беларускіх народных танцаў з гарэзлівай назвай «Скокі ў Сасноўцы». 21.by

У Віцебскім раёне першы раз прайшоў фэст беларускіх народных танцаў з гарэзлівай назвай «Скокі ў Сасноўцы»

15.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Панадворак ля клуба ў Сасноўцы цёпла сустрэў гасцей з Віцебска, аг. Ноўка, суседніх вёсак Валасова і Гараднянскі Мох. Тут, на беразе маляўнічага возера, было вырашана правесці першы раённы танцавальны фэст беларускіх народных танцаў з гарэзлівай назвай «Скокі ў Сасноўцы».

На здымку: песнямі, танцамі і... прыгожымі кветкамі  сустракалі гасцей і ўдзельнікаў свята

На здымку: песнямі, танцамі і… прыгожымі кветкамі сустракалі гасцей і ўдзельнікаў свята

Гаспадарылі ў гэты дзень на танцавальным панадворку ўдзельнікі аматарскага фальклорнага аб’яднання «Жывая спадчына», народны жаночы клуб «Залаты ўзрост» з Мазалава, альгоўскія артысты — выдатныя танцоры і салісты, музыкі з аг. Бабінічы, вёсак Сушчова, Доўжа. На свяце гучала шмат добрых песень, але ж галоўнае месца занялі танцы: прыгожыя, народныя, з гумарам, весялосцю, каларытнымі назвамі. Кожны жадаючы мог кінуцца ў скокі пад народную музыку з артыстамі Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці. Яны ж дапамагалі асвоіць асноўныя рухі, а таксама вучылі пачынаючых танцораў правільна трымаць рукі, спіну, не блытацца ў кроках падчас скокаў.


На здымку: і малых, і старых запрашалі ў скокі артысты

На здымку: і малых, і старых запрашалі ў скокі артысты

— «Падыспань», «месяц», «яблычка», «сербіянку», «польку», «каробачку», «ленцяя», «кадрылю» танчылі ў Віцебскім раёне яшчэ ў пасляваенныя гады, — расказала намеснік дырэктара Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці Марына Яско. — А потым усё неяк раптам знікла. Мы па кропельках збіраем беларускі фальклор, ад вёскі да вёскі, ад бабулі да бабулі шукаем рухі, музыку і вельмі імкнемся, каб сёння наша спадчына адраджалася, працягвала сваё жыццё ў святах і абрадах, песнях і танцах, рамёствах, сакрэтамі якіх валодалі нашы дзяды і прадзеды.

У пацвярджэнне гэтых слоў аднекуль чуюцца гулкія гукі гармоніка, а свісцячыя і тонкія — беларускай свістулькі. Гэта музыка Міхаіл Шыдлоўскі з вёскі Сушчова распавядае малым пра старадаўнія народныя інструменты і дае майстар-клас. Зайграць на іх пажадалі многія.


На здымку: гарэзлівыя танцы па-беларуску

На здымку: гарэзлівыя танцы па-беларуску

Недалёка ад імправізаванага аркестра размясціліся народныя майстрыхі. Настаўніца пачатковых класаў Сасноўскай БШ Святлана Салаўёва дэманструе вырабы з газетных скрутак. Скарбонкі, талеркі і нават паруснік вабяць сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю. У свет футравых цацак запрашае Лілія Астапковіч. Рознакаляровыя зайчаняты і сланы, мядзведзі і вавёркі так і просяцца ў кішэню.


На здымку: Святлана Салаўёва перадае свае ўменні ўнуку Данілу

На здымку: Святлана Салаўёва перадае свае ўменні ўнуку Данілу

— Ці мае месца ў будучым такое свята? — спытала ў майстрых і пачула сцвярджальны адказ. — Многія народныя танцы даўно забытыя, але такія мерапрыемствы даюць новы штуршок для іх жыцця.

Сапраўды, цяжка не пагадзіцца з тым, што гэты фэст стаў яркай падзеяй для месцічаў. Арганізатары спадзяюцца, што яго правядзенне стане яшчэ адной добрай традыцыяй у раёне.

Алена Чаплева
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика