«Ніхто не забыты»: у Беларусі не павінна быць закінутых пахаванняў ветэранаў. 21.by

«Ніхто не забыты»: у Беларусі не павінна быць закінутых пахаванняў ветэранаў

16.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сацыяльны праект «Помнім» (бясплатная электронная база пахаванняў у Беларусі) сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Мінскай абласной арганізацыяй ветэранаў БГАВ праводзяць сацыяльную кампанію «Ніхто не забыты» па добраўпарадкаванні магіл ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўная мэта кампаніі «Ніхто не забыты» заключаецца ў тым, каб з цягам часу ўсе магілы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца ў Беларусі, былі прыведзены ў парадак. Другая мэта – дапамагчы людзям, якія з прычыны розных жыццёвых абставін не могуць належным чынам даглядаць за пахаваннямі (магіламі) родных і блізкіх.

Супрацоўнікі і валанцёры праекта «Помнім» сваімі сіламі на бясплатнай аснове прыбяруць месца пахавання, пры неабходнасці – абновяць гравіраваны тэкст і партрэт на помніку, пафарбуюць металічную агароджу і г. д. (усе работы праводзяцца па магчымасці па ўзгадненні з роднымі).

Акрамя гэтага, усе магілы франтавікоў, якія занесены ў электронную базу праекта «Помнім», будуць адзначаны там чырвонай зорачкай.

Галоўная мэта праекта – даць магчымасць усім людзям хутка, бясплатна і без лішніх намаганняў знайсці месца пахавання сваіх родных і блізкіх.

Родныя ветэранаў і франтавікоў, якіх ужо не стала, могуць звярнуцца ў праект «Помнім» па тэлефоне +375172633333 ці на электронны адрас іnfo@pomnim.by, ці ў Мінскую абласную арганізацыю ветэранаў па тэл. +375172223350, ці ў раённую ветэранскую арганізацыю па тэл. 5-01-80 з просьбай навесці парадак або добраўпарадкаваць магілу франтавіка, якая знаходзіцца на адных з могілак Мінска ці Мінскай вобласці.

Пр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльны праект «Помнім» (бясплатная электронная база пахаванняў у Беларусі) сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика