“…А мы не падвядзём”. 21.by

“…А мы не падвядзём”

16.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МЕНАВІТА жніво вянчае нялёгкую працу хлебаробаў, падводзіць вынікі іх старання. Тэхніку да яго, як заўсёды, хлопцы рыхтуюць грунтоўна. Усе дакладна разумеюць, што прастояў на хлебным палетку ў гарачую пару не павінна быць. У гэтыя апошнія перад выхадам на хлебную ніву дні амаль ля кожнага камбайна можна бачыць заклапочаных механізатараў. Яны штосьці рэгулююць, змазваюць, выпрабоўваюць пракручваннем. Вось і на машынна-трактарным двары ў Занарачы ля двух камбайнаў завіхаліся людзі. Галоўны інжынер таварыства Уладзімір Варанец расказаў, што ўборачная плошча сёлета складае больш за 2300 гектараў.
— Маем адзінаццаць камбайнаў: тры «Дон-1500», адзін «КЗС-10», астатнія — «КЗС-12». Сёлета набылі новы «КЗС-12», які замацавалі за маладым, але вельмі старанным і адказным механізатарам Іванам Сурвілам. Маладым па ўзросце, але не па вопыце. Калі палічыць, колькі гадоў Іван працуе поплеч з бацькам Іванам Зянонавічам, то атрымаецца салідны стаж, —
расказвае Уладзімір Міхайлавіч. — Дарэчы, Іван абкатаў новую тэхніку ў рабоце. Дапамагаў хлебаробам са Сватак убіраць свірэпіцу, а потым і на палетках нашай гаспадаркі абмалочваў насеннікі шматгадовых траў.

— Як падрыхтавана тэхніка да жніва? — пытаюся.
— У цэлым, лічу, някепска. Давялося шмат паваждацца з камбайнам «КЗС-12», які ў мінулым годзе прыгналі з ААТ «Будслаўскае». Перабралі літаральна ўсё, як кажуць, да апошняга вінціка. Хлопцы стараліся, — чую ў адказ.
— Камбайнеры ў вас вопытныя, не першы год убіраюць збажыну, — працягваю размову.
— Не зусім. На камбайне, які прыгналі з Будслава, будзе працаваць малады механізатар Яўген Харашэй. Ён нядаўна прыйшоў да нас у гаспадарку і сёлета ўпершыню будзе ўбіраць хлеб. Яго сябра Цімафей Пашкевіч таксама навічок у таварыстве і першы год на камбайне. Ён даводзіць да ладу «Дон-1500», — кажа інжынер. — Спадзяюся, што дэбют у гэтых хлопцаў стане ўдалым. Астатнія камбайны знаходзяцца на машынным двары ў Старлыгах. Там рамонтнымі работамі кіруе інжынер Ягор Іватовіч.
Едзем у Старлыгі. Тут таксама ля камбайнаў працуюць людзі.
— Хто першым падрыхтаваў тэхніку да выхаду на хлебную ніву? — пытаюся ў Ягора Баляслававіча.
— Наш перадавік Яраслаў Вяршыла. Механізатар малады, але вельмі талковы. А вунь ён, дарэчы, ідзе, — чую ў адказ.
— Які настрой на жніво? — цікаўлюся ў Яраслава.
— Хоць сёння ў поле, — усміхаецца ён. — Фактычна праз дзень-другі распачнём убіраць рапс, які займае плошчу звыш 230 гектараў. А там і збожжавыя падыдуць. Жніво для мяне стала справай прывычнай, хаця кожны раз перад пачаткам хвалююся, быццам першы раз сеў за руль камбайна.
З далейшай размовы даведаўся, што ў 2015 годзе Яраслаў упершыню самастойна ўбіраў хлеб. Тады камбайнам «КЗС-10К» намалаціў амаль 800 тон збожжа і выйшаў пераможцам спаборніцтва сярод камбайнераў-дэбютантаў. Някепска склалася і мінулагодняе жніво. У гаспадарцы ён заняў першае месца, і сярод маладых камбайнераў раёна — таксама. У складзе дэлегацыі ад раёна ездзіў на абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2017» у Смалявічы.
— Што можаш сказаць пра калег? — пытаюся.
— Не пазычаць вопыту Івану Байко. Ён таксама падрыхтаваў тэхніку да жніва. Сёння заканчвае ўшчыльняць камбайн Уладзіслаў Гуско. Па-баявому настроены на жніво камбайнеры Дзмітрый Свірыд, Аляксей Селюкоў і іншыя механізатары. Галоўнае, каб надвор’е спрыяла, а мы не падвядзём, — адказаў Яраслаў.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЕНАВІТА жніво вянчае нялёгкую працу хлебаробаў, падводзіць вынікі іх старання. Тэхніку да яго, як заўсёды, хлопцы рыхтуюць грунтоўна. Усе дакладна разумеюць, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика