Акцыя «Рыбалка па правілах» праводзіцца ў Беларусі. 21.by

Акцыя «Рыбалка па правілах» праводзіцца ў Беларусі

16.07.2018 — Разное | Клiч Радзiмы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Акцыя «Рыбалка па правілах» праводзіцца ў БеларусіПрафілактычная акцыя «Рыбалка па правілах» праводзіцца ў Беларусі да канца ліпеня, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР) Вольга Дзмітрыева. Работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце арганізавалі ўзмоцнены кантроль за выкананнем правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў будзе ўдзелена выкананню правіл лоўлі на кружкі, калабашкі, донкі, на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрыманню рыбаловамі належнага санітарнага стану ўгоддзяў. Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць прыладу аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека. Выключэнне складаюць рыбаловы — члены РДГА «БТПР», якім дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Акрамя таго, ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі маюць права толькі рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі БТПР. Рыбаловы, якія парушылі правілы, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, або ў забароненыя час ці тэрміны, або ў забароненых месцах, або забароненымі прыладамі, або забароненымі спосабамі, і замах на такую здабычу вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (БВ складае Br24,5) з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у гэтым раёне і ў гэты час або тэрміны забаронена або вага якой перавышае ўстаноўленыя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь. За іншыя парушэнні правіл прадугледжана накладанне штрафу да 20 БВ. Адначасова парушальнікам давядзецца пакрыць і шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнага атрымання рыбы. Напрыклад, за аднаго незаконна вылаўленага шчупака рыбалову давядзецца заплаціць 3 БВ, сома — 4 БВ, судака — 6 БВ.-
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/aktsyja-rybalka-pa-pravilah-pravodzitstsa-u-belarusi-70352-2018/

Оставить комментарий

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика