Міжнародны конкурс. 21.by

Міжнародны конкурс

17.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З мэтай арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явай, Беларусь, нараўне з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам, таксама прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі.

Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні ў названых краінах Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі – Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат» і «лепшы відэаролік».

Чакаецца, што ў конкурсных работах будуць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў даным накірунку.

Прыём работ будзе арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў. Першы этап – паўфінал – праводзіцца з 2 ліпеня па 12 лістапада 2018 г. асобна ва ўсіх указаных краінах. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе з 13 па 23 лістапада 2018 г. Урачыстую цырымонію іх ўзнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў г. Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2018 г.).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика