Форум прафсаюзнай моладзі. 21.by

Форум прафсаюзнай моладзі

17.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошнія чэрвеньскія дні беларуская сталіца стала месцам, дзе зноў сабраліся ўдзельнікі Міжнароднага моладзевага прафсаюзнага адукацыйнага форуму “ТЕМП-2018” (абрэвіятура ў назве складаецца з чатырох рускіх слоў, якія выражаюць сутнасць гэтага значнага мерапрыемства: Трудом Едина Молодёжь Профсоюзов).
Форум у чацвёрты раз збіраў у Мінску маладых людзей з розных куткоў Зямлі. За ранейшыя перыяды ў ім паўдзельнічалі больш за 600 чалавек з 21 краіны свету. Сёлетні аказаўся мо самым прадстаўнічым: каля 200 прафсаюзных актывістаў прадстаўлялі 20 дзяржаў як блізкага, так і далёкага замежжа. У іх ліку – Грузія і Егіпет, Іран і Латвія, Малдова і Расія ды многія іншыя.
Адкрыла “ТЕМП-2018” дыскусійная пляцоўка, на якой сабраліся для шчырай размовы прадстаўнікі кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі бізнесу.
Маладыя людзі пазнаёміліся з тым, як арганізавана работа прафсаюзаў у нашай краіне, а таксама з асаблівасцямі рэгулявання працоўных адносін, развіццём сацыяльнага партнёрства.
Для ўдзельнікаў форуму была запланавана і шырокая адукацыйная праграма. Яна складалася з трэнінгаў, майстар-класаў, шматлікіх “круглых сталоў”, сустрэч з вядомымі палітычнымі ды культурнымі дзеячамі Беларусі.
Падчас форуму былі ўзняты пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, падтрымкі юнакоў і дзяўчат у працоўных калектывах, развіцця лічбавай эканомікі ды стварэння новых “зялёных” (экалагічных) працоўных месцаў.
Асаблівасцю сёлетняга “ТЕМПа” стала так званая рэгіянальная праграма. У яе рамках удзельнікі наведалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы ў розных абласцях краіны, дзе мелі магчымасць назіраць умовы працы, даведацца пра льготы і гарантыі для маладых спецыялістаў, вывучыць сістэму настаўніцтва, а таксама пытанні пастаяннага павышэння кваліфікацыі і пераадукацыі. Між іншым, на Брэстчыне ўдзельнікі форуму пабывалі на ААТ “Івацэвічдрэў”, здзейснілі азнаямляльную экскурсію па гораду Баранавічы.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія чэрвеньскія дні беларуская сталіца стала месцам, дзе зноў сабраліся ўдзельнікі Міжнароднага моладзевага прафсаюзнага адукацыйнага форуму “ТЕМП-2018”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика