Завод “Праймілк” ведаюць і ў Кітаі. 21.by

Завод “Праймілк” ведаюць і ў Кітаі

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі завод “Праймілк” наведала дэлегацыя з Кітая. Для замежных гасцей была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве, падчас якой яны мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з усімі тэхналагічнымі працэсамі і пераканацца ў высокай якасці выпускаемай тут прадукцыі.


– На міжнароднай выставе ў Кітаі мы пазнаёміліся з прадстаўнікамі кампаніі “Olam International” – адным з лідараў сельгасвытворчасці ў свеце, – гаворыць дырэктар завода “Праймілк” Анатолій Станіслававіч Бяляўскі. – Абмеркавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і заключылі дагавор на пастаўку 750 тон сыроваткі. Першыя 100 тон сыравіны адгрузім на бягучым тыдні. Герметычна запакаваную ў спецыяльныя пакеты прадукцыю ў кантэйнерах даставім па чыгуначнай дарозе у Клайпеду – літоўскі партовы горад. Аддуль морам адправім у Кітай, куды тавар прыбудзе прыкладна праз 40 дзён.

Кампанія “Olam International” цесна супрацоўнічае з вядучымі малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі, у якіх закупае да 5000 тон прадукцыі ў месяц. У бліжэйшым будучым кіраўніцтва завода “Праймілк” плануе павялічыць пастаўкі кітайскім партнёрам да 1000 тон сыроваткі, што будзе эканамічна выгадна абодвум бакам.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі завод “Праймілк” наведала дэлегацыя з Кітая. Для замежных гасцей была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве, падчас якой яны мелі магчымасць бліжэй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика