Сесія райсавета. 21.by

Сесія райсавета

18.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылася V сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей» і «Аб прадастаўленні паверхневага воднага аб’екта ў арэнду для рыбалоўства ў рэкрэацыйных мэтах».

Вызначаны меры сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у выглядзе выплаты адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Стаўбцоўскага раёна і зацверджана Інструкцыя аб аказанні мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетным сем’ям.

Вывучыўшы і абмеркаваўшы другое пытанне, дэпутаты вырашылі не прадастаўляць у арэнду водны аб’ект (паводле дзеючага заканадаўства).

Кантроль за выкананнем рашэння Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў ускладзены на пастаянную камісію райсавета па пытаннях сацыяльнай сферы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася V сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика