Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа). 21.by

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

Бліны – адна з самых папулярных у свеце страў з мукі. На Беларусі бліны пякуць паўсюдна і ў будні, і ў святы. Жытнія, пшанічныя, ячневыя і грачаныя, аўсяныя і нават гарохавыя – беларускія бліны радуюць мноствам смакаў.

 

З даўніны ў Ханявічах пякуць квашаныя бліны. Раней, калі гаспадыні самі пяклі хлеб, частку рошчыны пакідалі для выпечкі бліноў. Называлі такія бліны па-рознаму: квашаныя, бо з закваскі, кіслыя, бо з кіслінкай, або чорныя, бо ў цеста дабаўлялі цёртую бульбу, а яна, як вядома, чарнее. Рэцэпты такіх бліноў перадаваліся ў спадчыну ад маці да дачкі.


У мінулую суботу на свята квашаных бліноў у Ханявічы сышліся гаспадыні са ўсёй акругі. Ды не проста прыйшлі, але і прынеслі з сабой прыгатаваныя пачастункі.

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

 

Добры дзень вам! – Віталі вядучыя людзей, якія прыйшлі на свята. – Рады бачыць вас у нас у гасцях. Бліноў напяклі шмат. Яны сёння – галоўны пачастунак. 


Гледзячы на ўсё гэтае багацце, галава ішла кругам. Бліны ды аладкі рознай таўшчыні ды велічыні, круглыя, румяныя, з розным начыненнем запрашалі паспрабаваць гаспадыні Яўгенія Дымарчук, Галіна Чэрнушкевіч, Любоў Фунт, Наталля Козел, Ірына Карпічэнка. Не пачаставацца такой смакатой было немагчыма. Не адсталі ад старэйшых і маленькія гаспадынькі: Аляксандра Фунт, Валерыя Гарнастаева і Юлія Ланкоўская.


І дарослыя, і дзеці з задавальненнем бавілі час на выставе «Бліннае асарці». Жыхары навакольных вёсак і госці свята не адразу рабілі свой выбар: і з макам хацелася, і з варэннем, і з мачанкай, і з каўбасой. Паверце, паспытаў гэта на асабістым вопыце.

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)


Паступова госці і ўдзельнікі свята занялі месцы ў глядзельнай зале сельскага філіяла-клуба. Са словамі прывітання да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня Ханявіцкага сельскага Савета Браніслаў Дзічкоўскі:


Мы вельмі рады вітаць усіх на нашым свяце "Ханявіцкія бліночкі". Вялікі дзякуй жыхарам сельсавета за падтрымку ідэі і ўдзел у ім. Я вельмі спадзяюся, што свята квашаных бліноў стане сапраўдным брэндам нашай малой радзімы.


Вядома ж, на свяце бліноў не абыйшлося без спаборніцтва на самыя лепшыя квашаныя бліны. Паўдзельнічаць у конкурсе «З пылу, з жару» і здзівіць журы сваім кулінарным майстэрствам вызваліся ханявіцкія гаспадыні Зінаіда Анісеня, Зоя Жылінская, Таццяна Леванчук, Ганна Аўгусцінчык і Таісія Янкоўская. І калі на стале журы конкурсу з’явіліся прыгатаваныя канкурсанткамі стравы, я яму не пазайздросціў. Якіх бліноў там толькі не пазносілі!
Як і чакалася, прайграўшых на гэтым свяце смакаты не было. Ад імя журы галоўны герой свята – Квашаны блін – уручыў усім гаспадыням, удзельніцам конкурсу і ўдзельніцам «Бліннага асарці» памятныя падарункі.

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)


Нямала ўдзячных гледачоў сабраў і святочны канцэрт. На працягу ўсяго мерапрыемства сваёй творчасцю радавалі гасцей свята лепшыя артысты і выканаўцы Свіслацкага раёна і госці – народны ансамбль польскай песні «Стакроткі» з аграгарадка Макараўцы Бераставіцкага раёна.


На працягу свята каля філіяла-клуба працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя атракцыёны. Нягледзячы на капрызы надвор’я, свята атрымалася на славу і спадабалася ўсім: ад малога да вялікага.

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

 

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

 


– Умеюць на сяле частаваць і весяліцца ад душы! – Зазначалі ўдзельнікі свята «Ханявіцкія бліны».

 

Таццяна ЛЕВАНЧУК, аг. Ханявічы:

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)

 
– Калі мне прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе, я згадзілася, не раздумваючы, бо квашаныя бліны пяку заўжды. Мае дзве прабабулі былі шаптухамі, таму сёння мае блінцы былі загаворанымі. Так як зараз маладзік, то бліны я загаварыла на павелічэнне даходаў. Хто з’еў – у таго пачнуць прыбываць грошы, вось так. Свята мне спадабалася, было вельмі цікава.


Зоя ЯРМОЛІК, аг. Ханявічы:

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)


– Вельмі добра, што можна прыйсці з дзецьмі і ўнукамі пагуляць і адпачыць на свяце. Больш за ўсе, вядома ж, спадабаліся бліны. Пастараліся паспрабаваць усе і ў першую чаргу нашы – ханявіцкія квашаныя. Таксама спадабалася канцэртная праграма – з песнямі і гульнямі.


Аляксандр і Алена ШАРШНЁВЫ, г. Масква:

Ой, бліны, бліны, бліны, вы бліночкі мае (+ відэа)


– У Ханявічы мы прыехалі адпачыць на лета да сваякоў. Стараемся прыязджаць штогод, але на такое цікавае свята патрапілі ўпершыню. Мы проста ў захапленні. Нам вельмі спадабаўся канцэрт, народныя песні, строі. Свята было прыгожым, з вельмі смачнымі блінамі. Дзякуй за гэта мясцовым гаспадыням!

 

Ігар БАЯРКІН.

Фота і відэа аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліны – адна з самых папулярных у свеце страў з мукі. На Беларусі бліны пякуць паўсюдна і ў будні, і ў святы. Жытнія, пшанічныя, ячневыя і грачаныя, аўсяныя і нават...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика