Не давайце злодзеям шанс. 21.by

Не давайце злодзеям шанс

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За першае паўгоддзе 2018-га на Жабінкаўшчыне было зарэгістравана 36 крадзяжоў (за гэты ж перыяд мінулага года – 26). З іх 12 злачынстваў здзейснена з кватэр і дамоў жабінкаўцаў, 4 – з садовых домікаў і дач, 3 – з гаспадарчых пабудоў і інш.
Што прывабіла злодзеяў? Мабільныя тэлефоны, веласіпеды, грошы, аргтэхніка, гарэлка, ювелірныя вырабы.
Пры гэтым пацярпелыя ў многіх выпадках самі давалі магчымасць нядобрасумленным грамадзянам лёгка завалодаць сваёй маёмасцю. Скажам, “забывалі” зачыняць на замок веласіпеды, пакідаючы іх ля магазінаў, бібліятэк, бальніцы, дзіцячых садоў. Таксама неахайна пакідалі тэлефоны на століках у барах, у транспарце, на дыскатэцы.
Каб не стаць ахвярай злодзеяў, не пакідайце свой веласіпед у грамадскім месцы без нагляду, зачыняйце яго на блакіруючыя ўстройствы, не давайце ровар незнаёмым людзям; не пакідайце тэлефон у людным месцы, не даставайце яго ў начны час на прыпынках і ў аўтобусах. Калі вашай маёмасцю завалодалі злодзеі, тэрмінова паведамляйце ў міліцыю па тэл. 102. Памятайце: ваша бяспека – у вашых руках. Будзьце пільнымі!
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першае паўгоддзе 2018-га на Жабінкаўшчыне было зарэгістравана 36 крадзяжоў (за гэты ж перыяд мінулага года – 26). З іх 12 злачынстваў здзейснена з кватэр і дамоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика