В руках Леонида Жаворонка дерево оживает!. 21.by

В руках Леонида Жаворонка дерево оживает!

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Звычайныя дошкі ў руках разьбяра-самавучкі Л.С.Жаваранка з вёскі Дубраўка ператвараюцца ў незвычайныя вобразы. Вось зараз, здаецца, узмахнуць сваімі беласнежнымі крыламі ажурныя галубы, уздыме галаву і заклякоча бусел, а вясёлыя аматары лёгкай пары запросяць наведаць лазню са спецыяльным “кабінетам” для рэлаксацыі…В руках Леонида Жаворонка дерево оживает!

Леанід Сямёнавіч – сапраўдны майстар-чараўнік, здольны ўдыхнуць жыццё ў нежывое дрэва. Займацца разьбой ён пачаў некалькі гадоў таму, калі выйшаў на пенсію. Пачынаў з элементарнага, але паступова ў двары з’явілася асобная майстэрня, дзе гаспадар працуе доўгімі зімнімі вечарамі. І цяпер на падворку чаго толькі няма: прыгожая альтанка, на ўладкаванне якой Леаніду Сямёнавічу спатрэбілася ўсяго два дні, адмысловая шыльда з указаннем вуліцы і нумара дома, шматлікія ажурныя ўпрыгожанні. З простага кавалка дрэва ён можа стварыць што пажадае. Галоўнымі ж крытыкамі і суддзямі работ разьбяра з’яўляюцца яго жонка Надзея Міхайлаўна, блізкія і суседзі.

– Дрэва – практычны, эстэтычны і экалагічны матэрыял, – кажа Леанід Сямёнавіч. – Таму з ім вельмі прыемна працаваць, адчуваеш задавальненне ад сваёй работы і зусім не стамляешся.

Таму калі выпадае вольная хвілінка, майстар бярэ ў рукі інструменты – стамеску, лобзік, разец. Сябруе Л.С.Жаваранак і з металам. Так, нядаўна над дахам лазні з’явіўся флюгер з прыгожымі галубамі, пачэснае месца ў двары заняў эксклюзіўны мангал з дахам, а да набытых варотаў гаспадар зрабіў брамку, прымацаваў да яе чырвоныя ліхтары і падвёў святло.В руках Леонида Жаворонка дерево оживает!

– Ідэі будучых работ муж бярэ з часопісаў, інтэрнэта і, канечне, з жыцця, – далучаецца да размовы Надзея Міхайлаўна. – Гэта зусім не значыць, што ён слепа іх капіруе, наадварот, кожны вобраз пераасэнсоўвае і потым увасабляе ў рэальнасць.

Майстар з задавальненнем дорыць свае вырабы сябрам і знаёмым. Задум у яго шмат, адна з асноўных – дэкарыраванне дрэвам параднага ўваходу ў дом. Здзіўляе іншае: як ён усё паспявае. Гаспадарка, а Жаваранкі – адны з нямногіх у Дубраўцы, хто мае карову, –патрабуе часу і сіл. Садзяць у гэтай сям’і немалы агарод, які апрацоўваюць уласным трактарам.

Не адстае ад майстра-мужа і Надзея Міхайлаўна. Яе “спецыялізацыя” – у кветках, якімі жанчына аздабляе двор. Неяк узяліся з дзецьмі падлічваць колькасць відаў раслін на кветніку – атрымалі ажно 65.В руках Леонида Жаворонка дерево оживает!

Гэтая сямейная пара – цікавыя суразмоўцы. Яны з задавальненнем расказалі пра сваю сям’ю, пра тое, як пазнаёміліся дзякуючы камсамолу, як пераехалі 25 гадоў таму ў Дубраўку – на малую радзіму жонкі, выгадавалі дваіх дзетак і зараз радуюцца ўнукам. Але самае галоўнае – ні Леанід Сямёнавіч, ні Надзея Міхайлаўна ні разу не паскардзіліся на жыццёвыя цяжкасці, хаця не думаю, што лёгка ім дастаўся набыты гадамі дабрабыт. У іх сям’і пануюць згода, шчасце і паразуменне. А гэта, пагадзіцеся, дарагога каштуе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайныя дошкі ў руках разьбяра-самавучкі Л.С.Жаваранка з вёскі Дубраўка ператвараюцца ў незвычайныя вобразы. Вось зараз, здаецца, узмахнуць сваімі беласнежнымі...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика