17 июля – день рождения Шумилинского района. 21.by

17 июля – день рождения Шумилинского района

19.07.2018 — Разное | Герой працы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

17 июля – день рождения Шумилинского района
З днём нараджэння, наша малая радзіма – Шумілінскі край!

17 ліпеня 1924 года, 94 гады таму, быў заснаваны Шумілінскі раён. Наш Шумілінскі край мае сваю цікавую, багатую на розныя падзеі гісторыю. Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашых дзедаў і бацькоў. Жыхары Шуміліншчыны актыўна ўключыліся ў калектывізацыю, самаахвярна ўсталі на абарону сваёй роднай зямлі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, аддана працавалі пасля ваеннага ліхалецця, адраджаючы  з руін прадпрыемствы раёна.
Дарагія землякі!
Мы ганарымся сваёй гісторыка-культурнай спадчынай, маляўнічай прыгажосцю куткоў прыроды нашага раёна, цудоўнымі людзьмі, якія жывуць і працуюць у раёне і славяць нашу шумілінскую зямлю. Кожны чалавек заслугоўвае словы вялікай удзячнасці за працу, за любоў і клопат, укладзеныя ў развіццё эканомікі нашага раёна, за прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.
Паважаныя жыхары раёна!
Ад усёй душы прыміце шчырыя віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, добрага настрою, поспехаў і ўдачы ў працы і вучобе, шчасця і дабрабыту, дабра і згоды ў сем’ях, спакою і міру ў грамадстве!
Паважайце свой родны край! Няхай у нашым родным доме заўсёды будзе ўтульна і камфортна.
З днём нараджэння, наша малая радзіма – Шумілінскі край!
Раённы выканаўчы камітэт.              Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З днём нараджэння, наша малая радзіма – Шумілінскі край! 17 ліпеня 1924 года, 94 гады таму, быў заснаваны Шумілінскі раён. Наш Шумілінскі край мае сваю цікавую, багатую...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика