Несвіжанка была ўзнагароджана Архіерэйскай Граматай за працу ў царкве Хрыстовай. 21.by

Несвіжанка была ўзнагароджана Архіерэйскай Граматай за працу ў царкве Хрыстовай

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За шматгадовую старанную працу ў Царкве Хрыстовай  і ў сувязі са знамянальнай датай з Дня нараджэння прыхаджанка храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа  Алена Іосіфаўна Быль нядаўна была ўзнагароджана Архіерэйскай Граматай, падпісанай Прэасвяшчэнным Антоніем, епіскапам Слуцкім і Салігорскім, якую ўручыў благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка.


Алена Іосіфаўна — настаўніца, мае медаль “Ветэран працы”, падзякі і граматы за вучэбна-выхаваўчы працэс. Духоўная  ўзнагарода для яе — першая.

Яшчэ ў маладыя гады А.І. Быль, не зважаючы на знешнія перашкоды, абумоўленыя  рэаліямі тагачаснага жыцця, знаходзіла магчымасць наведваць храм. Се-дзячы на настаўніцкіх канферэнцыях, яна калі-нікалі чула, што кагосьці з настаўнікаў звольнілі за тое, што той асмеліўся хадзіць у храм ці, таго больш, павянчацца, ахрысціць дзіця. Але жаданне прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн перамагала боязь пазбавіцца працы, і яна паехала ў царкву ў Баранавічы, яшчэ раз даказаўшы даўно вядомую ісціну: калі чалавек вельмі жадае чагосьці, то шукае магчымасці для здзяйснення задуманага, а не спасылаецца на няпросты час ці складаныя абставіны.

Пачынаючы ад першых крокаў станаўлення новай царкоўнай абшчыны ў Нясвіжы, Алена Іосіфаўна актыўна працавала на ніве духоўнай і працягвае працаваць зараз. На пытанне, як аднеслася яна да ўзнагароды, адказала:

— Я была вельмі задаволена, што ўспомнілі нашу працу: Еўдакіі Шышканавай, Таццяны Гаціла, Галіны Легастаевай, Алены Грыдневай.

Алена Іосіфаўна лічыць гэту ўзнагароду не толькі сваёй, яна ўспрымае яе як вынік агульнай працы несвіжанак, якія рабілі  разам з ёю першыя, самыя складаныя крокі да новага храма ў Нясвіжы.

Наведвальнікі  духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, далучаюцца да віншаванняў настаяцеля і прыхаджан храма Узнясення гасподня г. Нясвіжа са спадзяваннем, што Алена Іосіфаўна яшчэ доўга будзе несці сваё служэнне Богу, храму і лю-дзям, паказваючы добры прыклад для ўсіх, хто яе ведае.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За шматгадовую старанную працу ў Царкве Хрыстовай  і ў сувязі са знамянальнай датай з Дня нараджэння прыхаджанка храма Узнясення Гасподня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика