Нашчадак з Расіі прыехаў на месца, дзе ваяваў прадзед. 21.by

Нашчадак з Расіі прыехаў на месца, дзе ваяваў прадзед

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Двинская правда (Верхнедвинск)

>

 

Нашчадак з Расіі прыехаў на месца, дзе ваяваў прадзед

Памяць… Менавіта яна прывяла цудоўным летнім днём Івана Іванавіча Храмава з сябрамі з далёкага расійскага горада Пензы на беларускую зямлю. Яго прадзед, Аляксей Сцяпанавіч Шытаў, вызваляў Бігосаўшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Камандзір самаходнай устаноўкі СУ-76 1515 самаходнага артылерыйскага палка А.С. Шытаў першым уварваўся на станцыю Бігосава — важны апорны пункт абароны фашыстаў. Варожы снарад запаліў самаходную ўстаноўку. Малодшы лейтэнант Шытаў, нават цяжка паранены, вёў бой.
Загінуў геройскі, 17 ліпеня 1944 года, у дзень вызвалення в. Бігосава. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам. Нашчадкі адважнага воіна завіталі ў Бігосаўскую бібліятэку з надзеяй даведацца больш пра свайго прадзеда. Работнікі бібліятэкі прадставілі гасцям багаты краязнаўчы матэрыял аб вызваленні Бі-госаўшчыны, сардэчна пагу-тарылі з гасцямі, запісалі іх успаміны. Іван Іванавіч Храмаў пакінуў для бібліятэкі некалькі фотаздымкаў свайго прадзеда. Госці наведалі вёску Вопытная, дзе ў брацкай магіле пахаваны герой. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, усклалі кветкі да помніка. На развітанне работнікі бібліятэкі падаравалі гасцям кнігу “Памяць” Верхнядзвінскага раёна, дзе ўпамінаецца імя малодшага лейтэнанта А.С. Шытава. Родныя Аляксея Сцяпанавіча паабяцалі прыехаць у наступным годзе на Дзень Перамогі і прыняць удзел у святкаванні святой даты.
Мінаюць гады, змяняюцца пакаленні, але памяць аб вялікай Перамозе застаецца ў нашых сэрцах.
А. КАЧАН,
бібліятэкар Бігосаўскай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
>   Памяць… Менавіта яна прывяла цудоўным летнім днём Івана Іванавіча Храмава з сябрамі з далёкага расійскага горада Пензы на беларускую зямлю. Яго прадзед,...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика