Прыпынкі як карцінкі. 21.by

Прыпынкі як карцінкі

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лось зорка выглядвае з зараснікаў лесу, качкі з задавальненнем плаваюць паміж густым чаротам на воднай паверхні, горда распраміліся беласнежныя лебедзі – гэтыя ярка намаляваныя карціны флоры і фауны ўпрыгожваюць з нядаўняга часу прыпынкі грамадскага транспарту, якія абслугоўвае на тэрыторыі раёна ДЭУ-45. 



Адзін з трох адноўленых прыпынкаў называецца «61 км», ён па дарозе на Брагін, два астатнія па дарозе ў бок Калінкавіцкага раёна – «Настолле» і «Клівы».


Канешне, лягчэй дарожнікам проста аднавіць аднатонную афарбоўку прыпынкаў. Але ж каго гэтым здзівіш і асабліва парадуеш? А так, пры мастацкім падыходзе да справы, зацікаўленыя погляды пасажыраў і праязджаючых гарантаваны. Імідж Хойнікшчыны расце. Такія прынцыпы ДЭУ-45 у абустройстве прынкаў не новыя. Многа зроблена ў гэтым плане ў папярэднія гады. Таму некаторыя малюнкі толькі падпраўляюць, а некаторыя наносяць занава.


З дапамогай пэндзлікаў старанна адлюстраваў беларускую прыроду, у тым ліку і бусла з распрасцёртымі крыламі над межамі раёна, наш герб, малады работнік ДЭУ-45 Дзяніс Паўлюшчанка. У яго ўсё вельмі прыгожа выйшла. Так трымаць і далей!

Ірына ЛУКАШЭНКА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лось зорка выглядвае з зараснікаў лесу, качкі з задавальненнем плаваюць паміж густым чаротам на воднай паверхні, горда распраміліся беласнежныя лебедзі – гэтыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика