З дзяцінства марыў стаць пажарным. 21.by

З дзяцінства марыў стаць пажарным

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Па выніках мінулага года старшы пажарны ПАВЧ № 1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Васільевіч Пінчук стаў лепшым работнікам сферы прадухілення надзвычайных сітуацый, яго імя занесена на раённую Дошку гонару. Да таго ж ён «Выдатнік службы».

Стаць пажарным Максім марыў з дзяцінства. Ды і прыклад было браць з каго: два яго родныя дзядзькі неслі службу ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. На прафарыентацыйных мерапрыемствах у школе больш цікавіўся інфармацыяй пра работу пажарных, з экскурсіямі наведваў РАНС.
Таму ні для каго не стала сюрпрызам, калі пасля службы ў арміі Максім пайшоў працаваць у райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Пасля падрыхтоўкі ў Барысаўскім інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі прыняты на работу пажарным, а ў 2016 годзе за стараннасць, якую гэтыя гады праяўляў у рабоце, быў назначаны старшым пажарным пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У абавязкі старшага пажарнага ўваходзіць прыёмка-здача дзяжурства, правядзенне прафесійнай падрыхтоўкі з вывучэннем нарматыўных дакументаў і заканадаўства нашай краіны. І самае галоўнае – у выніку надзвычайнай сітуацыі старшы пажарны можа прыняць кіраўніцтва ў тушэнні пажара на сябе.
«Самае цяжкае ў прафесіі пажарнага, – адзначае Максім, – гэта калі едзеш на пажар і не ведаеш, што цябе там чакае. А сітуацыі бываюць розныя. Таму ўменне правільна з’арыентавацца, аператыўна сабрацца і правільна рэагаваць на ўсе фактары – асноўнае ў нашай прафесіі. Толькі ад умела зладжанай работы атрымаецца вынік».
Выратаванне дзіцяці з палаючага дома, тушэнне пажараў на тарфяніках, удзел у ліквідацыі пажараў у 2015 годзе на тэрыторыі запаведніка – гэта яшчэ далёка не поўны спіс складаных выкананых задач. Сярод простых задач Максім называе такія, як зняцце з пальца пярсцёнка, зусім нядаўна, дарэчы, прыйшлося займацца.
М. Пінчук актыўна ўдзельнічае ў раённых і абласных прафесійных спаборніцтвах. Так, напрыклад, у мінулым годзе ён разам з калегамі сталі прызёрамі ў абласных спаборніцтвах у хуткасным спуску з высотнага будынка ва ўсёй амуніцыі.
З вялікай ахвотай займаецца на спартыўнай пляцоўцы і ў трэнажорнай зале. «Для падтрымання духу і боегатоўнасці», – дадае мой суразмоўца.
Увесь свой вольны час прысвячае Максім сям’і – жонцы Марыі і двухгадовай дачушцы Дар’і, знаёмства з акаляючым светам якой выклікае ў бацькі гонар і шчасце.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках мінулага года старшы пажарны ПАВЧ № 1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Васільевіч Пінчук стаў лепшым работнікам сферы прадухілення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика