Распісаліся ў парку. 21.by

Распісаліся ў парку

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Хойницкiя навiны

Распісаліся ў парку
Выязная ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу адбылася ў гарадскім парку. У пятніцу, 13 ліпеня, вузамі шлюбу звязалі сябе Дзмітрый Шкурко і Валерыя Аванэсава.

Як адзначыла загадчык аддзела ЗАГС райвыканкама А.С. Ціханенка, гэта першая выязная рэгістрацыя ў гэтым годзе і, дарэчы, толькі другая з пачатку аказання такой паслугі. Каштуе такая цырымонія не намнога даражэй урачыстай рэгістрацыі ў аддзеле ЗАГС. Па жаданню маладажоны могуць не толькі выбраць месца рэгістрацыі ў межах Хойніцкага раёна, але і прапанаваць свой індывідуальны сцэнарый.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязная ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу адбылася ў гарадскім парку. У пятніцу, 13 ліпеня, вузамі шлюбу звязалі сябе Дзмітрый Шкурко і Валерыя Аванэсава. Як адзначыла...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика