Домрачева попала в аварию. 21.by

Домрачева попала в аварию

24.07.2018 12:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Расеі пачынаецца паніка наконт марудных дзеянняў Беларусі па прызнанні незалежнымі рэспублікамі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Вось толькі цытаты: "Нельзя говорить, что Лукашенко "продался" Западу, раз Белоруссию приняли в программу "Восточного партнерства" Евросоюза", "В Государственной думе РФ уверены в том, что несмотря на давление со стороны Европы Республика Белоруссия признает независимость Абхазии и Южной Осетии", "От Батьки требуют предательства России".

Сваё меркаванне наконт перспектываў прызнання новых рэспублік выказаў у інтэрв’ю "Мы" палітолаг Юрась Чавусаў:

- Чым больш праходзіць часу – тым больш актуальнасць прызнання-непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – гэтых мяцежных рэспублік – губляецца. Верагодна, што праз год, можа быць, гэта нікога ўжо не будзе цікавіць. Бо ёсць пытанне рэальнага суверэнітэту над гэтымі тэрыторыямі, Так ці інакш яны знаходзяцца па-за грузінскім кантролем.

Можна меркаваць, што – паколькі ў руках Беларусі аказалася пэўная казырная карта - і ад яе чакаюць прызнання альбо непрызнання – то беларускі бок традыцыйна скарыстае гэтую карту максімальна выгодна.

Дакладна, што гэтыя рэспублікі не будуць прызнаныя да вясны – бо рэч ідзе пра ўдзел Беларусі ва "Ўсходнім партнёрстве".

А восенню пытанне зноў будзе разгледжанае – і раней ці пазней Аляксандр Лукашэнка будзе вымушаны іх прызнаць. Спачатку непрызнанне будзе прададзенае на Захад, а пазней – на Ўсход. Гэта будзе залежыць ад таго, колькі расейскі бок гатовы заплаціць за гэта. Бо ўсё тут будзе вымярацца выключна ў грошах – і нямалых грошах.

Думаю, што гандаль пачнецца ўвосень. Чым больш зараз расейскія каментатары нагнятаюць істэрыю наконт гэтага, тым больш Расеі прыйдзецца заплаціць за станоўчае для іх рашэнне пытання. Сітуацыя цікавая, тут трэба не згуляцца, а зрабіць гэта ў дакладна вызначаны час, калі прызнанне будзе каштаваць найбольш для Беларусі. Я прагназую прызанне на восень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарья Домрачева попала в автоаварию, когда пыталась заехать во двор "Центрального" в Минске.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика