На тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць нямецка-беларускі велатур “Дарогай сяброўства да ўстойлівага развіцця”, у якім прымаюць удзел восем замежных веласіпедыстаў.. 21.by

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць нямецка-беларускі велатур “Дарогай сяброўства да ўстойлівага развіцця”, у якім прымаюць удзел восем замежных веласіпедыстаў.

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу трох дзён госці з Германіі калясілі па дарогах Шчучыншчыны і папутна знаёміліся з гісторыяй нашага раёна. Яны наведалі дом-музей Чэслава Немена і Пятрапаўлаўскі касцёл ў вёсцы Старыя Васілішкі. Таксама заглянулі ў царкву-крэпасць у вёсцы Мураванка, пабывалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. У Шчучыне цікавую экскурсію для замежных веласіпедыстаў падрыхтавала настаўніца гісторыі гарадской гімназіі Алена Яўгеньеўна Лісоўская.




Пасля нямецкія госці сустрэліся са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Сяргеем Васільевічам Ложэчнікам і абмеркавалі пытанне ўступлення нашага раёна ў “Саглашэнне мэраў” і магчымасць наладжвання пабрацімых сувязей з адным з гарадоў Германіі.


Далейшы маршрут велапрабегу пралягае праз Зельвенскі і Слонімскі раёны. Усяго па Гродзеншчыне нямецкія веласіпедысты праедуць 295 кіламетраў.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара і Ганны КАСПЕР.




 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу трох дзён госці з Германіі калясілі па дарогах Шчучыншчыны і папутна знаёміліся з гісторыяй нашага раёна. Яны наведалі дом-музей Чэслава Немена і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика