Ушачские дорожники укладывают 6,2 километра асфальта на подъезде к Кубличам. 21.by

Ушачские дорожники укладывают 6,2 километра асфальта на подъезде к Кубличам

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Едзеш зараз на Кублічы – і добрым словам прыгадваеш дарожнікаў. Замест выбоіны на выбоіне, якія былі нядаўна – раўнюткае палатно. У прамым сэнсе слова коцішся з горкі ў Чамярычыне… і тармозіш: спецыялісты ДРБУ-105 пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Агіевіча працягваюць укладку новага асфальту.

Пачалі ад скрыжавання на аграгарадок, закончаць непасрэдна па Кублічах, прайшоўшы па цэнтральнай вуліцы. Менавіта гэта самы працяглы сёлетні аб’ект дарожнікаў – 6,2 кіламетра, які ў адпаведнасці з выдзеленымі лімітамі падзелены на ўчасткі.

Малюнак на ўкладцы такі, як і ўсюды: некалькі каткоў, рабочыя з лапатамі, машыны на падвозе. Аднак пры ўсім падабенстве нельга было не прыкме­ціць, што асфальтаўкладчык не той, які працаваў на завячэльскім напрамку. Не пазычаны ў Лепелі, а свой, якім кіраваў Мікалай Коўшаль.

Да 350 тон асфальту могуць закатаць за дзень дарожнікі. Гэта пры ўмове добрага надвор’я і пачатку змены калег з асфальтабетоннага завода ў 7 гадзін раніцы. Менавіта ў такім рэжыме працуе зараз аб’ект.

Ну а ў сёлетніх планах ДРБУ-105 яшчэ 800 метраў ад Кубліч у напрамку Бычкоў, 1,9 кіламетра да Ільюшына і непасрэдна па аграгарадку.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Едзеш зараз на Кублічы – і добрым словам прыгадваеш дарожнікаў. Замест выбоіны на выбоіне, якія былі нядаўна – раўнюткае палатно. У прамым сэнсе слова коцішся з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика