Жители деревни Красная Буда Добрушского района ломают стереотипы о сельчанах. 21.by

Жители деревни Красная Буда Добрушского района ломают стереотипы о сельчанах

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўборку тэрыторыі вакол вясковых могілак на мінулым тыдні выйшлі дванаццаць краснабудцаў. Пры гэтым, заўважыла старшыня сельвыканкама Святлана Лапікава, вяскоўцаў не давялося прасіць двойчы. Двухдзённы перапынак на мінулым тыдні, калі спыніліся дажджы, тут выкарысталі для навядзення парадку.  Вяскоўцы вычысцілі бетонную агароджу ад моху, пафарбавалі.

– Такая павага да памяці продкаў, да роднай зямлі – у характары жыхароў Краснай Буды. І гэта праяўляецца не толькі ва ўдзеле ў суботніках. У апошні час у аграгарадку многае зроблена па добраўпарадкаванні. Важней, что чысціню вакол дамоў падтрымліваюць самі вяскоўцы, – расказвае Святлана Лапікава.

Работы не абежаваліся добра­ўпарадкаваннем могілак. Намаганнямі калектыву мясцовай установы культуры яркімі фарбамі зайгралі будынак клуба, агароджы вакол калодзежаў. У творчым натхненні работніцы Дома вольнага часу размалявалі іх кветкамі.

– Для сябе ж робім, – адзначае старэйшына Краснай Буды Ларыса Шчарбакова. – Моладзі ў нас няшмат. У асноўным жывуць пенсіянеры. Нягледзячы на ўзрост і хваробы, стараемся наводзіць прыгажосць. Напрыклад, летась мая суседка, былая работніца паляводчай брыгады Таццяна Зубарава, у свае амаль 90 год намалявала ўзоры  на вулічным калодзежы. Цяпер чакаем пагожага дня, каб аднавіць іх.

Гэты прыклад у многім паказальны. Часцей сельвыканкамы сутыкаюцца з фармальным праяўленнем адносін да мясцовай улады. Маўляў, мы плацім падатак – а вы рабіце. Краснабудцы – у ліку тых, хто ламае гэтыя стэрэатыпы.

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота прадастаўлена Усоха-Будскім сельвыканкамам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: ПорассуждаемАвтор: Наталья НЕСТЕРНа ўборку тэрыторыі вакол вясковых могілак на мінулым тыдні выйшлі дванаццаць краснабудцаў. Пры гэтым, заўважыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика