Шумилинское ЖКХ полным ходом готовится к зиме. 21.by

Шумилинское ЖКХ полным ходом готовится к зиме

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Замена цепласетак каля дома 5/6 па вуліцы Дубасарскага ў г. п. Шуміліна

Зіма знянацку не застане
Падрыхтоўка да новага ацяпляльнага сезона ў руплівых гаспадароў пачынаецца як толькі заканчваецца папярэдні. Таму ва УП ЖКГ Шумілінскага раёна планавыя работы па падрыхтоўцы кацельняў і жылога фонду да будучай зімы пачаліся вясной і зараз ідуць поўным ходам. Пра тое, як рыхтуецца камунальная служба да ацяпляльнага сезона размаўляем з галоўным інжынерам УП ЖКГ Вадзімам СІЛЬЧАНКАМ.

– Вадзім Барысавіч, з чаго камунгас пачаў падрыхтоўчыя работы?
– Можна сказаць, што ў нас ацяпляльны сезон доўжыцца круглы год. Маецца на ўвазе не толькі непасрэдна працэс падачы цяпла ў дамы, установы і арганізацыі, але і падрыхтоўка ацяпляльнага абсталявання. Безумоўна, асноўнае  – гэта работы па замене і рамонце цеплавых сетак, абсталявання кацельняў, рамонт саміх кацельняў,  падрыхтоўка цэнтральных цеплавых пунктаў, паверка прыбораў уліку, падпісанне пашпартоў гатоўнасці і іншае.
–  Сёння па райцэнтру бачна, што ў розных мікрараёнах вядзецца рамонт цеплавых сетак. А як справы ў сельскіх населеных пунктах?
–  УП ЖКГ не першы год працягвае планавую работу па замене старых зношаных труб на сучасную ПІ-трубу. Гэтыя трубы без праблем могуць выкарыстоўвацца да 30 год, яны дазваляюць знізіць страты цяпла. Адзначу, што на сённяшні дзень у раёне  65%  цепласетак выкананы ПІ-трубой.
У сельскай мясцовасці гэтыя работы таксама актыўна вядуцца. Так, у аграгарадку Слабада вядзецца замена 350 метраў цеплатрасы. У аграгарадку Мікіціха вядуцца работы па ўстаноўцы сучаснага пласціністага цеплаабменніка. Яго ўвод дазволіць пазбегнуць перападаў у падачы гарачай вады.
Але зразумела, што найбольшыя аб’ёмы па замене труб зроблены і робяцца ў Шуміліне. Усяго ў райцэнтры сёлета будзе заменена 1650 метраў цеплатрасы: два ўчасткі ў “Верхнім горадзе”,  а таксама ў мікрараёнах МСО і СШ №2. Дарэчы, на замену цепласетак  пойдзе каля 105 тысяч рублёў, з якіх 27 тысяч – сродкі прадпрыемства, астатнія грошы выдаткаваны з мясцовага бюджэту.
– Замена на сучасныя ПІ-трубы дазволіць знізіць страты прадпрыемства пры перадачы цяпла. Якія яшчэ намаганні вы робіце, каб зменшыць страты цеплавой энергіі?
– Сапраўды, ПІ-труба дазваляе паменшыць страты цяпла. Але, каб дасягнуць істотных зрухаў, неабходны комплекс мерапрыемстваў. І ў першую чаргу, гэта цеплаізаляцыя труб, асабліва на старых участках цеплатрасы. Нашы работнікі пастаянна праводзяць агляд цепласетак і пры неабходнасці рамантуюць ізаляцыю. Істотныя страты цяпла ад наземных цепласетак, іх у раёне каля 7 кіламетраў. Іх агляд праводзіцца найбольш дбайна, выяўляюцца дэфектныя ўчасткі, праводзіцца ўцяпленне.
Сёлета ўжо адрамантавана каля аднаго кіламетра такіх цеплатрас і, думаю, што гэта лічба павялічыцца. Не забываем і пра цеплапункты ў дамах.
– А як складваецца сітуацыя з падрыхтоўкай да зімы кацельняў?
–  На сённяшні дзень з 17 кацельняў  13 гатовы да ацяпляльнага сезона. Зразумела, ва ўсіх кацельнях быў зроблены неабходны бягучы рамонт. Нядаўна завяршылі рамонт на цэнтральнай кацельні ў райцэнтры. Падрамантавалі два катлы, транспарцёры і, самае важнае, зрабілі рамонт цеплаабменніка з яго поўнай разборкай. Зараз вя-дзецца работа на кацельнях у Обалі, Лескавічах і Мішневічах, а таксама на кацельні цэнтральнай раённай бальніцы ў Шуміліне.
Яшчэ ў цэнтральнай  кацельні зрабілі ўрэзкі для падключэння мабільнай кацельні. Гэта своеасаблівая падстрахоўка на выпадак надзвычайнай сітуацыі, каб спажыўцы не засталіся без цяпла. Такія ўрэзкі будуць зроблены ў бліжэйшы час і на астатніх кацельнях.
– Як вядзецца падрыхтоўка да зімы жыллёвага фонду?
– Усе работы ў жыллёвым фондзе праходзяць згодна з планам. Практычна ўсюды  зроблена прамыўка цепласістэм і гідраўлічныя выпрабаванні. Засталося некалькі дамоў, дзе адпаведныя работы будуць зроблены ў бліжэйшы час. Рамантуюцца цеплаабменнікі ў шматкватэрных дамах, павяраюцца пры неабходнасці прыборы ўліку цяпла.
Адзначу, што работы ў жыллёвым фондзе праходзяць пастаянна, а не толькі ў час падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона.
Размову вёўАляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 27.07.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замена цепласетак каля дома 5/6 па вуліцы Дубасарскага ў г. п. Шуміліна Зіма знянацку не застане Падрыхтоўка да новага ацяпляльнага сезона ў руплівых гаспадароў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика