Зажинки проходили на пшеничном поле ПУПКУ "Миорский" вблизи Милашово. 21.by

Зажинки проходили на пшеничном поле ПУПКУ "Миорский" вблизи Милашово

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Галоўнай падзеяй дня 24 ліпеня для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны стала рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ. Яна прысвячалася пытанням арганізацыі сёлетняй уборачнай кампаніі. 

ПАТРАБАВАННІ праваахоўных органаў да аграрыяў агучыў начальнік аддзела ўнутраных спраў Васіль Балад. На перыяд жніва неабходна забяспечыць асабліва строгі парадак на машынных дварах, у майстэрнях, гаражах, складах, на кожным рабочым месцы. Пастаяннага кантролю патрабуюць выкарыстанне гаруча-змазачных матэрыялаў, запчастак, захаванне ўраджаю, працоўная дысцыпліна і тэхніка бяспекі, найперш сярод механізатараў, вадзіцеляў і вартаўнікоў. Пастаўлена задача ў работу ўключаць толькі спраўную тэхніку, якая прайшла дзяржтэхагляд. Трэба акуратна і ў поўным аб’ёме весці ўсю неабходную дакументацыю і журналы. Дадаткова праваахоўнікі будуць цікавіцца выпадкамі доўгіх затрымак з рамонтам сельгасмашын.


 Што жніво практычна пачалося, канстатаваў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Гагалінскі: зерневыя і зернебабовыя культуры па стане на раніцу ў аўторак убіралі пяць гаспадарак. Усяго сёлета неабходна абмалаціць амаль 16,5 тысячы гектараў збожжавых. Пры тым звернута ўвага на неабходнасць самазабеспячэння кожнага сельгаставарыства насеннем. Насенныя ўчасткі трэба захаваць, абкасіць і ўбіраць толькі пры поўнай спеласці. Другая найбольш кантралюемая пазіцыя — выкананне дзяржзаказу па рэалізацыі зерня. Пастаўкі неабходна забяспечваць дапрацаваным высакаякасным збожжам, каб максімальна выйграць у цане. І наогул, жніво трэба правесці пры мінімальных стратах ураджаю і пры гэтым хутка, інакш давядзецца плаціць за выкарыстанне чужых камбайнаў, што прыдуць на дапамогу з іншых рэгіёнаў.


АКТУАЛЬНАЕ патрабаванне сабраць увесь вырашчаны ўраджай і захаваць кожнае зярнятка. Вытворцам-аграрыям яно патрэбна і як фураж, і як плацежны сродак!


Такі ж падыход і да рапсу: убраць без страт і спелым, рэалізоўваць толькі пасля дапрацоўкі пры мінімальнай вільготнасці (не больш за 15%) і без прымесяў, першым класам.


 Ужо цяпер трэба рыхтавацца да сяўбы азімых. Маецца на ўвазе ўнясенне гліфасатаў і ворыва, каб потым насенне трапіла ў глебу ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Зрабіць гэта будзе няпроста, бо пастаўлена задача павялічыць пасевы азімых за кошт плошчаў, прадугледжаных на зялёны корм жывёле. І зноў патрабаванні па якасці ўсіх работ, захаванні тэхналогіі, рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў. І пры росце заробкаў, але за кошт уласных сродкаў.


Намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко прааналізаваў падрыхтоўку збожжаўборачных камбайнаў, прапанаваў рэкамендацыі па асаблівасцях выкарыстання лізінгавай тэхнікі, уліку вады і іншых пытаннях.


Патрабаванні да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэя Батуры канкрэтныя: неадкладна прыступіць да аднаўлення пагалоўя жывёлы на фермах, каб закончыць яго да канца года; выканаць заданне па будаўніцтве і рэканструкцыі сіласных траншэй; “трымаць” надоі малака за кошт лепшага кармлення дойных гуртоў, своечасовага паення і выкарыстання канцэнтратаў; актыўна займацца ўзнаўленнем статка; паскорана рыхтаваць жывёлагадоўчыя памяшканні да наступнай зімоўкі.
Гэты пералік дапоўніў галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал: на- водзіць парадак ва ўсіх жывёлагадоўчых памяшканнях, асабліва ў малочных, прадумана выкарыстоўваць ветпрэпараты, палепшыць захаванасць пагалоўя.


 ЭФЕКТЫЎНАЙ работай асемянатараў і захаваннем тэхналогіі пры вырошчванні рамонтных цялушак заклапочаны дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань. Па гэтых пытаннях у яго пэўныя прэтэнзіі да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў “Павяцце”, “Пад’ельцы”, “Дрыгучы”, “Папшулі”, “Любінова”.


На рабочай нарадзе прагучаў пералік гаспадарак, да якіх прад’яўляюцца прэтэнзіі па прадуктыўнасці дойных гуртоў. А будучыя надоі залежаць ад запасаў кармоў. Таму і ў час жніва нельга спыняць корманарыхтоўку, трэба ствараць механізаваныя атрады для ўборкі кукурузы, сеяць пажніўныя культуры для падкормкі статка.


***
Кіраўнікі раённага звяна і сельгаспрадпрыемстваў паўдзельнічалі ў абрадзе зажынак, які праходзіў на пшанічным полі ВУПКУ “Міёрскі” паблізу Мілашова. Тут на месцы першых пракосаў выстраілася тэхніка, што ўдзельнічае ў жніве. Гэта чатыры камбайны, тры вялікагрузныя МАЗы, два спецыяльна абсталяваныя трактары. Дырэктар Васіль Міхалкіў коратка расказаў пра гаспадарку і ўборачную стратэгію гэтага года. Затым мастацкую кампазіцыю, якую вялі Сняжана Мацяс і Сняжана Цярэшка, пачалі юныя самадзейныя артысты. Верш, прысвечаны жніву і роднаму краю, расказала Насця Марцілёнак, песню пра каравай спявала Вікторыя Урбановіч, танец выконвалі дзве пары танцораў.
САМАЙ актыўнай удзельніцай “Зажынак” стала менавіта Вікторыя Урбановіч. Яна прыпаднесла старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову сімвалічны каравай, потым нажала першы пшанічны сноп, які “гаспадар поля” на агульны поспех ускінуў у паветра:


— Самая прыемная работа — гэта ўборка вырашчанага ўраджаю, — адзначыў Ігар Валер’евіч. — Шчыра дзякую ўсім кіраўнікам за старанную падрыхтоўку да жніва і жадаю поспеху ў найбольш адказнай сельскагаспадарчай кампаніі!


— Няхай у кожнай гаспадарцы ўраджай забяспечыць вялікі каравай, — далучыўся да пажадання дырэктар “Міёрскага” Васіль Міхалкіў.
Набажэнства на паспяховы пачатак добрай справы правёў протаіерэй Васіль, акрапіў уборачную тэхніку і людзей, якія будуць на ёй працаваць, усіх удзельнікаў “Зажынак”. Заключным акордам урачыстасці прагучала песня-пажаданне.
***
РАБОЧАЯ нарада кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў прадоўжылася на жывёлагадоўчым комплексе “Мілашова”, дзе дэманстравалі падрыхтоўку памяшканняў да стойлавага ўтрымання статка і надзейнае ўкрыццё сянажных траншэй, і закончылася на зернескладах, якія гатовы да прыёмкі збожжа новага ўраджаю. Тлумачэнні давалі кіраўнік і спецыялісты ВУПКУ “Міёрскі” і адказныя работнікі раённага звяна. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Галоўнай падзеяй дня 24 ліпеня для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны стала рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ. Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика