А у нас в районе... . 21.by

А у нас в районе...

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амерыканскі падарунак

Васіль РАМАНОВІЧ шмат год быў дырэктарам Дубінской васьмігадовай школы. Многія добра ведаюць Васіля Антонавіча, але мала хто чуў пра гісторыю яго сям’і, якая  больш нагадвае сюжэт галівудскай драмы.

Продкі Рамановіча спрадвек – жыхары Дубіны. Дзед з боку маці, Васіль Мучынскі, – удзельнік руска-японскай вайны 1904–1905 гг. Калі вяртаўся ў Беларусь да жонкі, выпадкова сустрэўся з людзьмі, што вербавалі працаздольных маладых людзей на заробкі ў Амерыку. Пабыў дома  і… рушыў у дарогу. Жонка праз дзевяць месяцаў нарадзіла дачку Еву. Немаўля яна пакінула на бабулю з дзядулем, а сама накіравалася ўслед за мужам.

Месцам жыхарства дубінскія эмігранты абралі горад Стэнфард. Муж капаў руду, жонка, як толькі з’явіліся першыя грошы (шахцёры зараблялі нядрэнна), займела харчовую лаўку. З першай дачкой, што нарадзілася на амерыканскай зямлі, яшчэ размаўлялі на роднай мове,  астатніх дзяцей выхоўвалі як стапрацэнтных амерыканцаў. Усяго ж у Новым Свеце ў пары з’явіліся дзве дачкі і тры сыны.

І пра дачку-беларусачку не забылі. Пасля Першай сусветнай вайны нашы землі адышлі пад Польшчу, з’явілася магчымасць забраць яе. Першая спроба аказалася няўдалай з-за нерашучасці знаёмых. Прыбыўшы з Амерыкі на радзіму ў госці, тыя падрадзіліся даставіць малую бацькам, а пасля з’ехалі, нават не папярэдзіўшы аб тым, што перадумалі. Праз нейкі час родны дзядзька Евы вырашыў сам адвезці пляменніцу сястры. Праз Польшчу выехалі ў Куінстаўн (Ірландыя), дзе збіраліся сесці на «Тытанік». Але  малады чалавек пакінуў у Дубіне нявесту. Тая, як толькі жаніх з’ехаў, спужалася, што ён не вернецца, і памчала за ім. Дзе яна дагнала «ўцекача» з дзяўчынкай, невядома, але вярнула дадому.

Нават пасля гэтага надзея сустрэцца з амерыканскімі роднымі ў Евы не згасла. Бацька з маці таксама пастаянна звярталіся ў пасольства. Напэўна, урэшце праблема вырашылася б. Але Ева, ужо дарослая  дзяўчына,   выйшла замуж. Калі  ўсталявалася Савецкая ўлада, у яе было ўжо іншае прозвішча і на ўсе запыты прыходзіў адмоўны адказ. Так Еве на працягу доўгага часу не давялося пабачыць бацьку і маці. Толькі ў 70-х па запрашэнні сясцёр і братоў здзейсніла  яна вандроўку за акіян. Прывезла шмат фотаздымкаў: сваякі фатаграфавалі падарожніцу і ў дзень ад’езду ўручылі альбом. Пагартаць гэтую сямейную рэліквію цікава нават старонняму чалавеку. Безумоўна, Ева адрознівалася ад сваіх замежных сваякоў. На здымках простую сялянку з Дубіны (нават ў дарагіх уборах і з прычоскай) не зблытаеш з халёнымі сваячкамі. Дарэчы, бацькі Евы змаглі ператварыць невялічкую лаўку ў салідны магазін, які прыносіў нядрэнны даход, пабудавалі дом. Калі сястра з мужам прыехалі наведаць родных у Беларусь, то моцна здзівіліся, наколькі сціпла жыве іх сястра, стараліся дапамагчы. Нават набылі дзве машыны «Волга» ў падарунак пляменнікам. Шмат клопату меў Васіль Антонавіч з тым падарункам. Ён, член партыі, дырэктар школы, прымае ў дар ад амерыканцаў дарагую рэч! Былі ананімкі ў адрас райкама і пасяджэнні бюро, але за таленавітага настаўніка і кіраўніка заступіўся першы сакратар.

«Працоўная слава», Валожын

 

На Славянскім базары і  гліна спявала!

Сёлета ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўпершыню праходзіў творчы конкурс майстроў па кераміцы і ганчарству «Гліна спявае».

 Яскравае дзеянне, якое адбывалася на працягу трох дзён, аб’яднала вакол сябе некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Лагойшчыну  на конкурсе прадстаўлялі славутыя ганчары Іван Раманчук і Мікалай Стрэльчанка. Падчас спаборніцтва яны  не толькі прадэманстравалі свае адметныя калекцыі, але і паказалі майстар-класы па абпальванні і абвары керамікі.

Удзельнікаў конкурсу было многа, аднак менавіта лагайчане прызнаны лепшымі. Мікалай Фёдаравіч стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Традыцыйная ганчарная форма», а Іван  Клеафасавіч – лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Хатняя калекцыя».

«Родны край», Лагойск

Перанесціся на стагоддзе назад

 прапанавалі арганізатары  ўдзельнікам восьмага рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры «Пятровіца».

  Размясціліся госці з Мінска, Гродна, Гомеля, Іванава, Магілёва, Бабруйска, Крупак, Масквы і іншых гарадоў у  Шыпілавічах. Сёлета іх прыехала шэсцьдзясят, многія разам з дзецьмі.

Праграма  была насычана знаёмствамі з мясцовымі носьбітамі культуры. У  першы дзень фэсту госці  выправіліся ў Любань, дзе ў раённым цэнтры культуры танцавалі польку, падыспань, «Каханачку»,  «Лявоніху» і іншыя. Кампанію ім у гэтым саставіў гурт «Напарачка». Гучалі ў той дзень і аўтэнтычныя песні ў выкананні калектыву «Глыбокія крыніцы». У Пластку квасам з прыкрасамі (грыбны суп на капусным рассоле) і не толькі гасцей частаваў мясцовы гурт «Беражніца». У гэтым населеным пункце  зладзілі танцы ў закінутай хаце.

 У Жораўцы ўдзельнікі  пазнаёміліся з гуртамі «Баярачка» і «Павалякі». Разам з аматарскім аб’яднаннем «Кулітка» госці выпякалі хлеб у печы па старадаўніх рэцэптах. Там жа яны паспыталі і хатняе піва, рэцэпт якога ад беларусаў-самаходаў адрадзіў Васіль Прымака. А вечарам адбыліся танцы ля керасінкі.

 У Шыпілавічах  дзяўчаты спрабавалі сярпамі жаць збажыну, мужчыны – касіць. Займаліся выцінанкай пад кіраўніцтвам народных майстроў Беларусі з Маладзечна Вольгі Байбурынай і Наталлі Чырвонцавай. Традыцыйным спевам вучыла жанчын Вольга Емяльянчык, а мужчын – Уладзімір Ціханоўскі.

 Завяршыўся фэст  рэканструкцыяй свята «Пятрок». Першая яго частка пачалася раніцай: ля крыжа адбыўся малебен, потым усіх запрасілі на кірмашовы канцэрт. На сапраўдным кірмашы прадставілі свае вырабы работнікі разнастайных дамоў культуры Любаншчыны.

А вечарам удзельнікі хадзілі ў карагодзе, палілі вогнішча каля клуба, праводзілі абрады «Замова на соль», «Грамадская юшка», «Ініцыяцыя дзевак», «Спальванне шапак», «Кумленне». І, вядома, ізноў танцавалі.

«Голас Любаншчыны»

Стоматолог для кошки

В республиканском конкурсе в сфере зооветеринарного бизнеса молодечненцы вошли в тройку лучших  ветклиник районных центров.

Конкурс проводился впервые. Молодечненцы оказались на третьем месте. Лидировали ветеринарные клиники Пинска и Ошмян.

– У нас работает пять ветеринарных специалистов с высшим образованием и один ветеринарный санитар. Предлагаем большое количество услуг, в том числе стоматологических, УЗИ. Наши врачи постоянно повышают квалификацию, участвуют в различных семинарах, конгрессах в Беларуси и за ее пределами, –  отметила заведующая городской ветеринарной станцией Виктория Бобрик.

Победители и лауреаты конкурса кроме дипломов и ценных призов получили право использовать специальный знак «Лучшая ветклиника года».

«Маладзечанская газета»

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика