Засцерагчы сябе дапамогуць меры прафілактыкі. 21.by

Засцерагчы сябе дапамогуць меры прафілактыкі

28.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вірусны гепатыт – гэта інфекцыйнае захворванне печані, узбуджальнікамі якога з’яўляюцца пяць асноўных відаў вірусаў А, В, С, Д, Е. Сярод вірусных захворванняў гепатыт займае асобнае месца. Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць яго адным з асноўных фактараў рызыкі для здароўя чалавецтва.
У апошні час усё часцей сталі гаварыць пра пандэмію парэнтаральных вірусных гепатытаў. Звыш двух мільярдаў чалавек у свеце заражаны вірусам гепатыту В, каля 3 % чалавецтва – вірусам гепатыту С. Часцей за ўсё хварэюць людзі працаздольнага ўзросту ад 20 да 39 гадоў. Праблема парэнтаральных вірусных гепатытаў актуальная і для нашага раёна.
Распаўсюджванню захворвання спрыяе тое, што ў пераважнай большасці выпадкаў яно працякае скрыта і бессімптомна. Без лячэння хранічны вірусны гепатыт часта прыводзіць да развіцця цырозу ці раку печані. Аднак многія інфіцыраваныя нават не падазраюць пра сваю хваробу і не толькі не лечацца самі, але і неўсвядомлена могуць стаць крыніцай віруса для іншых людзей.
Вірусныя гепатыты А і Е з’яўляюцца кішэчнай інфекцыяй, у сувязі з чым меры прафілактыкі накіраваны на выбар бяспечных прадуктаў і вады, захаванне правілаў гігіены пры прыёме і прыгатаванні ежы і асабістай гігіены.
Вірусы парэнтаральных гепатытаў В, С, Д перадаюцца праз кроў, пашкоджаныя скуру і слізістыя абалонкі, палавым шляхам. Па механізме і шляхах перадачы яны падобныя з ВІЧ-інфекцыяй, але рызыка заражэння імі ў шмат разоў вышэйшая. Каб засцерагчы сябе, неабходна памятаць і выконваць меры прафілактыкі:
– захоўваць правілы асабістай гігіены ў быце (пры карыстанні індывідуальнымі манікюрнымі прыборамі, брытвамі, зубнымі шчоткамі, мачалкамі, ручнікамі і інш.);
– выключыць прамыя судакрананні з крывёю, пашкоджанымі скурнымі пакровамі іншага чалавека;
– рабіць манікюр, педыкюр, пірсінг, татуіроўкі, праколваць вушы толькі ў майстроў спецыялізаваных салонаў;
– пазбягаць у жыцці рызыкоўных сексуальных паводзінаў і наркотыкаў.
Абараніць сябе ад вірусаў А і В магчыма праз вакцынацыю.
Уладзімір ЛАПУС, урач-эпідэміёлаг ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вірусны гепатыт – гэта інфекцыйнае захворванне печані, узбуджальнікамі якога з’яўляюцца пяць асноўных відаў вірусаў А, В, С, Д, Е. Сярод вірусных захворванняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика