Свята кулiнарных талентаў. 21.by

Свята кулiнарных талентаў

29.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сення ў аграгарадку Грынкi прайшоў парад кулiнарных талентаў пад назвай "У кожну хату - Смачна есцi".


Гэты год для населенага пункта юбiлейны: 440 год таму назад упершыню аб Грынках упамiналася ў летапiсах. Каб ушанаваць гэту дату, свята распачалося флэшмобам "Абдымем родную весачку". 


Вечар прадоўжыўся дэманстрацыяй кулiнарных талентаў. Прадстаўнiцы аграгарадкоў i весак нашага раена прынялi ўдзел у конкурсе-прэзентацыi "У кожнай вёсцы - пах асобы!". Якiх толькi блюд тут нi было! Вочы разбягалiся ад разнастайнасцi. Пасля прэзентацыi гэтыя шэдэўры мог паспрабаваць кожны жадаючы. 


Не менш цiкава i захапляльна прайшла жартоўная эстафета для сапраўдных гаспадынь "Мы - вясковыя дзяўчаты". 


Усе ўдзельнiцы спаборнiцтваў атрымалi сувенiры на памяць, а пераможцы - дыпломы.

Свята кулiнарных талентаў

 
Таксама на свяце былi ўшанаваны гаспадары, сядзiбы якiх носяць званне "Дом высокай санiтарнай культуры". Iх вiтала старшыня Нязбодзiцкага сельсавета Марыя Качко словамi ўдзячнасцi за прыкладзеные намаганнi. Усе яны атрымалi падарункi.


Увесь вечар гаспадыня свята вяселая Марыся са сваiмi хатнiмi жывеламi катом Васiлем i свiней Фросяй забаўлялi гасцей вяселымi жартамi i гульнямi. Прыгатавала гаспадыня свята са сваiмi памочнiкамi для ўсiх i сюрпрыз - грынкаўскiя бутэрброды. З вялiкай ахвотай iмi пачаставалiся прысутныя.


Якое ж свята без музыкi i песняў!? На працягу мерапрыемства гучалi песнi у выкананнi вакальнай групы "Спадчына", а таксама самадзейных артыстаў з Зэльвенскага раёна.

Свята кулiнарных талентаў

 


Людмiла Балыш.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сення ў аграгарадку Грынкi прайшоў парад кулiнарных талентаў пад назвай "У кожну хату - Смачна есцi".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика