У пошуках новых уражанняў накіраваліся юныя турысты па прыгожых і непаўторных мясцінах роднага краю. 21.by

У пошуках новых уражанняў накіраваліся юныя турысты па прыгожых і непаўторных мясцінах роднага краю

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі вучні Васілішкаўскай сярэдняй школы – выхаванцы Шчучынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства, вярнуліся з дзевяцідзённага паходу па Навагрудчыне, найпрыгажэйшыя мясціны якой вывучалі разам са сваімі педагогамі Зояй Казіміраўнай Аксціловіч і Валянцінай Сямёнаўнай Працкайла.


– У такім паходзе я пабывала першы раз, але ўражанні, якія там атрымала, застануцца ў памяці надоўга, – расказвае васьмікласніца Анастасія Арцюх. – Мы цікава і весела бавілі час. Вельмі спадабалася возера Літоўка і музей з такой жа назвай. Увогуле, Навагрудчына – сапраўды цікавы край, у тых цудоўных мясцінах жылі і тварылі вядомыя ўсяму свету людзі. Дарэчы, некаторыя дзяўчаты з нашай групы, напрыклад, Вікторыя Міцянец, ужо трэці год запар прымаюць удзел у такім паходзе. І я для сябе ўжо рашыла, што ў наступным годзе абавязкова зноў адпраўлюся ў вандроўку.

Маршрут, па якім накіраваліся васілішкаўскія школьнікі, складаўся з некалькіх пунктаў: аг. Валеўка, возера Свіцязь, г.п. Мір. Адзінаццаць турыстаў вялікую частку свайго шляху прайшлі пяшком. Жылі на турбазе і ў палатках, гатавалі ежу на кастры і любаваліся той прыгажосцю, сярод якой апыналіся.


– За гэтыя дзевяць дзён мы наведалі музей Адама Міцкевіча, захапляліся мясцінамі, якія некалі так натхнілі яго на напісанне “Гражыны”, – расказвае кіраўнік групы Зоя Казіміраўна Аксціловіч. – Пабывалі мы і ў гісторыка-краязнаўчым музеі Валеўскай школы, з цікавасцю паслухалі аглядную экскурсію па Навагрудку, дзе ўбачылі незвычайную алею ліхтароў. Не пакінула раўнадушнымі дзяцей прыгожае возера Літоўка кіламетрах у чатырох ад Навагрудка. Шмат цікавых паробак убачылі яны ў музеі “Літоўка”. Спадабаліся ім і незвычайныя домікі, крытыя чаротам. Падчас нашага паходу мы здымалі відэа, каб і іншыя рабяты маглі палюбавацца гэтымі прыгожымі мясцінамі.

Сёлета на базе Шчучынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзейнічае турысцка-краязнаўчы палатачны лагер перасоўнага тыпу “Вандроўнік”, у рамках якога і арганізуюцца паходы дзяцей.

– 107 хлопчыкаў і дзяўчынак, выхаванцаў Шчучынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства, абралі для сябе такі від актыўнага адпачынку, – расказвае дырэктар цэнтра Алена Іванаўна Арабчык. – 10 турысцкіх груп пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў-турыстаў пабывалі ў турыстычных падарожжах па роднай краіне, пазнаёміліся з новымі мясцінамі і цікавымі людзьмі. Так, у чэрвені, дзве групы турыстаў наведалі Мастоўшчыну і Дзятлаўшчыну, прайшлі сцежкамі Ліпічанскай пушчы, пабывалі на радзіме Іосіфа Юр’евіча Філідовіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. У першыя ліпеньскія дні дзве турысцкія групы адправіліся на Свіслаччыну, дзе наведалі пагранічную заставу №13, дакрануліся да векавой велічы Белавежскай пушчы. Невялікая, але адважная група турыстаў асвоіла турыстычныя маршруты Гомельскай вобласці. За дзевяць дзён яны наведалі Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Гомель, а таксама пасёлак Чырвоны Бераг, у якім знаходзіцца мемарыяльны комплекс на месцы дзіцячага канцлагера. Там немагчыма стрымаць слёзы…

Наперадзе ў юных турыстаў – яшчэ два маршруты па Мінскай і Гродзенскай абласцях. І, канечне ж, безліч новых незабыўных уражанняў.



Ганна РУДСКАЯ.

Фота з архіва юных турыстаў.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі вучні Васілішкаўскай сярэдняй школы – выхаванцы Шчучынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства, вярнуліся з дзевяцідзённага паходу па Навагрудчыне,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика