Незаметные, но незаменимые. С 5 утра работает лесозаготовительная бригада ЖКХ. 21.by

Незаметные, но незаменимые. С 5 утра работает лесозаготовительная бригада ЖКХ

31.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На дзялянцы за маленькай вёсачкай Масцішча на мінулым тыдні даспявалі маліны – буйныя і прыгожыя. Вось толькі спыніцца, каб сабраць хаця б жменю, было некалі – у такім выпадку не застаў бы за работай мужчын з лесанарыхтоўчай брыгады прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. У летні час, калі ў большасці арганізацый рабочы дзень толькі набірае абароты, яны сваю справу ўжо заканчваюць, бо пачынаюць працаваць з 5 гадзін.

– Калі гадоў з дзесяць таму я прыйшоў на пасаду майстра брыгады, у ёй было пад 20 чалавек, – расказвае па шляху Яўген Мікалаевіч Казачонак. – А зараз непасрэдна на дзялянцы працуе шэсць работнікаў – і выконваюць тыя ж аб’ёмы! Людзі падабраліся вельмі адказныя, працавітыя, якіх не трэба падганяць. На жаль, не так даўно пайшоў з жыцця Андрэй Сцежкін, які быў адным са старажылаў і лепшых работнікаў, з якімі пачынаў працаваць. Пакуль замену яму не знайшлі – не хочацца браць абы-каго… Хлопцы з брыгады са мной згодны, хоць нагрузка на іх лягла дадатковая.

І ў гэтым упэўніваешся, калі Я.Казачонак агучвае планы. Брыгадзе неабходна за год нарыхтаваць 6 тысяч метраў кубічных дроў – па тысячы на чалавека. І гэта ўлічваючы той факт, што яны задзейнічаны не толькі на дзялянках: “Па прыездзе ва Ушачы трэба на вуліцы Е.Лось ліквідаваць аварыйнае дрэва”, – ставіць задачу майстар. Так, членам брыгады даводзіцца займацца выдаленнем расліннасці ў населеных пунктах раёна, на могілках, што аднімае значны час, а выпрацоўку дае невялікую. Паспрабуй, напрыклад, пакласці старую разлапістую ліпу, якая нахілена над дахам дома, у адваротны бок. Між тым, яны з гэтым спраўляюцца без крана, з пілой ды клінамі. Ну і, канечне, з майстэрствам, якое прыходзіць з гадамі.

Дзмітрый Гарнак, Аляксандр Полазаў, Аляксандр Сурвіла ўжо прафесіяналы. У водпуску быў іх калега Леанід Карабань, самы малады па стажы працы ў брыгадзе вальшчык, які, між тым, зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку, чаму паспрыяў значны папярэдні вопыт у лясгасе. “Грузчыкамі лесу” па запісе ў працоўнай кніжцы і памочнікамі вальшчыкаў па-сутнасці працуюць на дзялянцы Аляксандр Касцюковіч і Ігар Шаблоўскі, на дужых руках якіх – тысячы кубаметраў перапрацаванай драўніны.

На яе тралёўцы былі задзейнічаны ажно тры трактары. Аляксандра Тарашкевіча сустрэлі гружанага, калі ён па гаці выязджаў да месца складзіравання лесу – дарогу да Масцішча сапраўды прыйшлося масціць. Па словах Я.Казачонка, дзялянкі, на якіх працуе брыгада, часта знаходзяцца ў забалочаных месцах. Таму вясной ці ў дажджлівы сезон счэпка двух трактароў – з’ява звычайная. Гэта пацвердзілі і Уладзімір Маркевіч з Віктарам Сіроткам, якія ў гэты дзень таксама вывозілі дровы. Для апошняга, дарэчы, гэта занятак няпрофільны, бо ў асноўным ён займаецца нарыхтоўкай шчапы.

Як аказалася, менавіта з гэтым звязана і чысціня на дзялянках камунгасаўскай брыгады. Тут застаюцца практычна толькі пні і семяннікі – дрэвы каштоўных парод, якія на дровы пілаваць нельга. А ў перапрацоўку ідзе нават вецце. На свае вочы бачыў, што яно складаецца ў рады. Спачатку зялёныя, але калі лісце высахне і абсыплецца, нават гэту драбязу шчападрабілка ператворыць у паліва. У выпадках, калі ёсць хоць невялікія аб’ёмы, такім чынам паступаюць і з кустоўем, знішчаным падчас суботнікаў.

– Шчапы для катлоў цэнтральнай кацельні неабходна каля 17 тысяч кубічных метраў, – тлумачыць Я.Казачонак. – Уласнымі сіламі рыхтуем каля 5-6 тысяч. Астатнюю колькасць, як і частку дроў, закупляем у лясгасах, у тым ліку Полацкім і Лепельскім.

За дзень можа пабываць у некалькіх раёнах і сартыментавоз. За рулём МАЗа і рычагамі яго маніпулятара – Аляксей Селівёнак (на здымку). Малады вадзіцель, які працаваў у камунгасе на звычайным грузавіку, прайшоў у Віцебску адпаведныя курсы і зараз ільвіная доля дроў, дастаўленых да кацельняў раёна – на яго рахунку. “Гэты рэйс – на ўчастак у Арэхаўна, – паказвае хлопец на амаль запоўнены асіннікам і алешнікам прычэп. – Потым еду на мяжу з Докшыцкім раёнам і адтуль прывязу дровы на кацельню ў Вяркуды.

Моладзі давяраюць – у Сяргея Фядосава вадзіцельскі стаж зусім невялікі, але ён адказвае за дастаўку вальшчыкаў да месца працы. А яны самыя розныя. Работнікі з бензапіламі перыядычна накіроўваюцца і на кацельні пілаваць дровы, складаць іх пад навесамі. Тут разумеюць, што своечасова назапашаная сыравіна дае лепшую цеплааддачу, і калі яна не “з плеч у печ”, то ў ацяпляльны сезон значна спрашчаецца праца машыністаў, эканоміцца паліва.

Пастаянна задзейнічаны камунальныя лесанарыхтоўшчыкі і на добраўпарадкаванні, таму, напэўна, няма ў раёне ніводнага больш-менш значнага аб’екта, на тэрыторыі якога б не звінелі іх бензапілы.

Акрамя таго брыгада і зарабляе, аказвае паслугі па нарыхтоўках лясгасу. Выязджае і за межы раёна – месяц былі ў камандзіроўцы на падрыхтоўцы ў Гарадку абласных “Дажынак”.

Для таго каб упэўніцца, наколькі няпростая іх работа, дастаткова ў спёку не тое што папрацаваць, а проста папрысутнічаць на дзялянцы. З-за тых жа сляпнёў гэта становіцца проста невыносным. Разумееш, што “голым торсам” папілаваць дровы не атрымаецца, як бы не было горача. “Авадні як разыдуцца, дык і спяцоў­ку пракусваюць. Але ў нас на іх ужо імунітэт!” – жартуюць хлопцы. Жарты жартамі, а тэхніцы бяспекі тут надаецца самая сур’ёзная ўвага – без каскі на дзялянку мяне не пусцілі ні пад маркай “блізка падыходзіць не буду”, ні пад іншай. Нечага і казаць, што гэты ахоўны элемент абавязкова ёсць і ў кожнага члена брыгады. Як і спецадзенне –пальчаткі, адмысловыя чаравікі з металічнымі ўстаўкамі на насах, падэшвай, каб не коўзацца. З прычыны бяспекі ў моцную непагадзь на лесанарыхтоўкі брыгада не выязджае. Вось толькі аб’ёмы рабіць трэба, таму бывае, што працуюць і ў выхадныя – людзі адносяцца да гэтага з разуменнем.

Як і да важнасці сваёй справы. Не фанабэрацца, а рэальна ацэньваюць свой уклад у работу вялікага калектыву прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як кажуць, “на вачах” у людзей часцей прадстаўнікі яго іншых падраздзяленняў – дворнікі, слесары, сантэхнікі. А лесанарыхтоўшчыкі хоць і непрыкметныя, але разам з тым, пагадзіцеся, незаменныя.

Д.Раманоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дзялянцы за маленькай вёсачкай Масцішча на мінулым тыдні даспявалі маліны – буйныя і прыгожыя. Вось толькі спыніцца, каб сабраць хаця б жменю, было некалі – у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика