Творчасць давядзе і да “Славянскага базару”. 21.by

Творчасць давядзе і да “Славянскага базару”

Размер текста:
A
A
A


Карціны-вышыванкі Ніны Герасімавай вядомы не толькі гараджанам. Са сваімі работамі мядзяльчанка пабывала на выставах у многіх кутках Беларусі. Напрыканцы чэрвеня разам з Ромцяй Сівец са Сватак удзельнічала ў абласным фестывалі творчасці інвалідаў “Чэрвеньскія сустрэчы”. А прыехаўшы дадому праз некаторы час, Ніна Мікалаеўна атрымала запрашэнне на Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў “Віцебск-2018”, які праходзіў у рамках “Славянскага базару”.
— У Віцебск на выставу-продаж вазіла 10 сваіх карцін. Адну з работ там у мяне купілі, — паведаміла суразмоўца. — Па выніках фестывалю была адзначана дыпломам
удзельніка, атрымала яшчэ і падарунак, а таксама шмат добрых незабыўных уражанняў. Пабываць на такім прадстаўнічым творчым мерапрыемстве не ўсім выпадае. Таму вельмі прыемна, што маю сціплую працу заўважылі і ацанілі.
— Калі вы пачалі вышываць? — цікаўлюся ў Ніны Мікалаеўны.
— Даўно, яшчэ ў дзяцінстве, — чую ў адказ. — Ужо жывучы ў Мядзеле, 15 год працавала надомна ад Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Вышывала і крыжыкам, і гладдзю. Там вялікая творчасць не была патрэбна, бо выконвалі строга дадзенае заданне. Але было адно абавязковае патрабаванне: на адваротным баку вышыўкі не дапускалася ніводнага вузельчыка, а гэта, скажу вам, не так і проста.
— А калі ўзяліся за карціны? — пытаюся.
— Гэта быў 2004 год. Першая мая работа — “Дзіця, якое ляжыць на матулінай далоні”. Узялася за яе перад сур’ёзнай аперацыяй, да якой рыхтавалася і не ведала, як перанясу. Але, на шчасце, усё абышлося… Заканчвала працу пасля бальніцы. Гэта адна з самых любімых работ. Яна вунь і сёння вісіць на сцяне ў кватэры.
— Не раз бачыла вашы вышыванкі на выставах, — працягваю размову. — Яны адметныя, прыгожыя — і разам з тым вельмі розныя…
— Так, хтосьці вышывае выключна абразы, хтосьці — храмы, хтосьці — прыроду ці, напрыклад, кветкі, а я — практычна ўсё. Што ўбачыла, што запала ў душу — за тое і бяруся. Люблю вышываць жывёл. Таму ў мяне шмат работ, на якіх убачыце катоў, сабак… Ёсць вышытая сава, некалькі кампазіцый з кветкамі… Асобная тэма — абразы з выявамі святых. Некаторыя спрабавала вышыць бісерам, але, як мне здаецца, ніткамі “мулінэ” ўсё ж лепш.
А вось паглядзіце на гэту працу. Напэўна, пазналі? Вядома ж, гэта Царэўна-Лебедзь з карціны Васняцова… Згадзіцеся, прыгожая… Мне таксама яна вельмі падабаецца.
— А калі вы працуеце над сваімі творамі? Днём? Увечары? Ці калі ёсць настрой?
— Вышываю пераважна днём, калі добрае асвятленне. Тады выразна бачны фон, на якім ствараецца карціна, колер нітак. Напрыклад, жывёлы лепш глядзяцца на шэрым фоне, абліччы святых — на белым… На адваротным баку вышыванкі — ніводнага вузельчыка. Гэта стала ўжо добрай прывычкай з часоў працы на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, хоць тут адваротнага боку ніхто і не бачыць.
— А як падбіраеце чарговыя работы? Дзе чэрпаеце сюжэты для карцін?
— Набываю пераважна гатовыя наборы. У сталіцы яны ёсць практычна ва ўсіх кіёсках. У камплекце — і тканіна для вышыўкі, і ніткі неабходных колераў. Калі падабаецца сюжэт — адразу ж купляю. Вышыўкай займаюся заўсёды з задавальненнем. Калі па шчырасці, то атрымліваю радасць ад работы. Здараецца, і канкрэтныя заказы выконваю. Праўда, не вельмі шмат іх бывае. Багата работ падаравала на памяць блізкім, сяброўкам. Многія канкрэтныя працы выконвала па просьбе сыноў спецыяльна для іх. Рамкі да карцін падбіраю сама. Так абыходзіцца значна танней. Стараюся выбіраць не вельмі дарагія, каб не так кідаліся ў вочы і не адцягвалі ўвагу ад самой карціны.
Акрамя вышыўкі, захапляецца Ніна Герасімава пакаёвымі кветкамі. Адчуваючы добрую, лёгкую руку гаспадыні, яны растуць на славу і радуюць сваёй квеценню.
На развітанне пажадала Ніне Мікалаеўне новых творчых поспехаў і каб работы, якія вышывае, яшчэ доўга радавалі і яе саму, і ўсіх, хто іх бачыць.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карціны-вышыванкі Ніны Герасімавай вядомы не толькі гараджанам. Са сваімі работамі мядзяльчанка пабывала на выставах у многіх кутках Беларусі. Напрыканцы...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

16.10.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Патриот (Ушачи)
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
17.10.2018
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика