Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

01.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцам прысвечанага Году малой радзімы раённага агляду-конкурсу на лепшы ветэранскі падворак стала жыхарка Мядзела Галіна Байко. Праводзіла конкурс раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

***

У НДЦ «Зубраня» аздараўліваюцца дзеці з Японіі. Яны 28 ліпеня наведалі Нарацкую СШ №2, дзе для іх правялі экскурсію. Знаёмілі са сваёй школай навучэнцы, якія ў ліпені пабывалі ў Японіі. Гасцям было цікава даведацца, як вучацца беларусы, як у іх праходзяць канікулы, як абсталяваны кабінеты і многае іншае. У гэты ж дзень юныя японцы пабывалі ў турысцка-экскурсійным комплексе «Аптэкарскі сад», дзе даведаліся шмат новага аб лекавых раслінах.

***

Нядаўна ў горадзе Тамперэ ў Фінляндыі прайшоў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. Ураджэнец вёскі Брусы, навучэнец Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Яўген Багуцкі стаў срэбраным прызёрам у кіданні дыска.

***

Чарговы раз аматары паруснага спорту збяруцца на возеры Нарач. З 10 па 12 жніўня пройдзе традыцыйная рэгата на прызы этнакультурнага комплексу «Наносы-Наваселле».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцам прысвечанага Году малой радзімы раённага агляду-конкурсу на лепшы ветэранскі падворак стала жыхарка Мядзела Галіна Байко. Праводзіла конкурс...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика