Безопасность в творческом исполнении. Газета «Патрыёт» лучшая в области и республике по освещению деятельности органов и подразделений МЧС. 21.by

Безопасность в творческом исполнении. Газета «Патрыёт» лучшая в области и республике по освещению деятельности органов и подразделений МЧС

01.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях падвялі ў МНС 27 ліпеня. Лепшыя аўтары, выданні, тэлеканалы, радыёстанцыі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі. Прыемна адзначыць, што ў ліку ўзнагароджаных – газета “Патрыёт”, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва”.

Урачыстасць прайшла ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС. Рэдакцыю газеты “Патрыёт” на ёй прадставіла загадчыца аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам Вольга Камаркова. Зрэшты, сёлета яна стала і абсалютным пераможцам у намінацыі “Лепшы аўтар” на абласным этапе конкурсу, атрымаўшы Ганаровую грамату Віцебскага аблупраўлення МНС за актыўны ўдзел у папярэджанні надзвычайных сітуацый. А такому дасягненню папярэднічала шматгадовае супрацоўніцтва з Ушацкім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях: асвятленне адпаведнай тэматыкі на старонках газеты, удзел у розных рэйдах, акцыях, вучэннях.

Яшчэ не раз успомняцца словы У.Вашчанкі: “Кожны гераічны ўчынак заслугоў­вае высокага грамадскага прызнання. І ўдвая каштоўна, калі пра подзвігі выратавальнікаў расказваюць прафесійныя журналісты. Прыемна, што самаадданая і сумленная работа маіх калег атрымлівае годнае асвятленне ў СМІ. Гэта вельмі важна для нас!”.

Як, дарэчы, і для журналістаў прызнанне нашай работы, часам непрыкметнай, але неабходнай і ўплывовай.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.
На снимке:
министр МЧС Владимир Ващенко (в центре), пресс-секретарь Витебского ОУМЧС Марина Фандо , начальник Витебского ОУМЧС Александр Клобук с победителями от Витебщины Эдуардом Кашиным (газета «Телеком-Экспресс» Орша), Ольгой Комарковой («Патрыёт», Ушачи), Александрой Качан (Телепрограмма «Вектор ТВ» , Новополоцк).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях падвялі ў МНС 27 ліпеня. Лепшыя аўтары, выданні,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика